Свет88

У кіроўны альянс у Латвіі ўвайшлі нацыяналісты

Урад Латвіі пастанавіў сфармаваць новую кіроўную кааліцыю, якая будзе ўключаць шматпартыйны альянс, у тым ліку нацыяналістаў.
Пра гэта 22 кастрычніка заявіў прэм’ер-міністр Латвіі Валдзіс Дамброўскіс.

Пасля перамогі правацэнтрысцкай партыі на парламенцкіх выбарах 2 кастрычніка кааліцыйныя перамовы зацягнуліся ў сувязі з асцярогамі, што альянс з нацыяналістамі нанясе шкоду іміджу Латвіі на Захадзе і перашкодзіць прыязным адносінам з суседняй Расіяй.

Саюз «Усё для Латвіі» і «За Айчыну і свабоду» меў у ранейшым парламенце 5 мандатаў, а ў новым будзе мець 8. Усяго ў латвійскім Сойме 100 дэпутатаў.

Урадавая кааліцыя будзе кантраляваць з іх 63 месцы. Дамброўскіс заявіў журналістам, што вырашыў супрацоўнічаць з нацыяналістамі пасля таго, як яны паабяцалі не чапаць пытанняў этнічнай палітыкі балтыйскіх дзяржаваў і не патрабаваць дэпартацыі мігрантаў.

Некаторыя нацыяналісты з партыі «Усё для Латвіі», прапаноўвалі, каб Латвія вырашыла свае этнічныя праблемы шляхам «рэпатрыяцыі» — слова, якое ў іх разуменні абазначае адпраўку этнічных расійцаў у Расію. Большасць латышоў палічыла прапанову крайнасцю і адхіліла яе.

Каментары8

Цяпер чытаюць

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?1

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчу з Германіі вярнуўся вывезены нацыстамі архіў з пячаткамі Вітаўта і Ягайлы7

У 10 гарадах Гродзенскай вобласці цяпер можна расплаціцца агульнай картай «Бусел»

Былы кіраўнік «Укрэнерга» загінуў ад удару току. Ён наладжваў сістэму пасля расійскіх удараў2

Трамп падпісаў статут Рады міру6

Стала вядома, каму належыць новы «незалежны» партал, адкрыты ў Беларусі7

Міністр фінансаў Юрый Селіверстаў прызначаны паслом у Расіі2

Прызначаны новы міністр фінансаў3

Боты абверглі наяўнасць смогу ў Мінску. Пачытайце: смехата!7

Кучынскі: Частка Офіса Ціханоўскай будзе працаваць у Польшчы. Але дыпламатычная акрэдытацыя ў Літве захоўваецца5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?1

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць