Свет

Украіна: паміраў 68 разоў і ўсё яшчэ жыве

Пасьля шырокага інфаркту сэрца жыхар украінскага Закарпацьця некалькі дзясяткаў разоў трапляў у стан клінічнай сьмерці, пасьля чаго вяртаўся да жыцьця.

Пасьля шырокага інфаркту сэрца жыхар украінскага Закарпацьця некалькі дзясяткаў разоў трапляў у стан клінічнай сьмерці, пасьля чаго вяртаўся да жыцьця.

Барацьба Юрыя Фядакі зь сьмерцю цягнулася роўна два тыдні. Нягледзячы на намаганьні лекараў шпіталя ў Ужгарадзе, пасьля перажытага інфаркту ягонае сэрца не хацела вяртацца да нармальнага рытму працы. Спынялася, каб празь некалькі хвілінаў зноў «рушыць».

Найгоршым было для Фядакі першае спыненьне сэрца, якое доўжылася цэлых чатыры хвіліны. Пазьней, як сьцьвярджае сам, ён навучыўся адчуваць сымптомы надыходзячай сьмерці.

«Я адчуваў, калі гэта набліжалася. Адчуваў дзіўную энэргію ў шыі, што даходзіла да задняй часткі галавы, а пасьля як быццам нехта нешта выключаў», – прыгадвае пацыент.

«У той час я бачыў, як выходзіў з тунэлю на паляну. Такая ярка-зялёная трава, кветкі, як нарцысы. І галубы лёталі. І толькі калі я глядзеў на ўзгорак, візія зьнікала», – кажа Фядака.

Прадчуваньне надыходзячай сьмерці дапамагло яму ўратаваць жыцьцё. Адчуваючы ўжо вядомыя яму сымптомы, Фядака кожны раз пасьпяваў выклікаць хуткую дапамогу.

Лекары кажуць, што яшчэ ніколі дагэтуль не сутыкаліся з такім выпадкам. Яны ўзгадваюць, што аднойчы яны здолелі вярнуць да жыцьця пацыента, які тры разы трапляў у стан клінічнай сьмерці.

Выпадак Фядакі, аднак, не падстава для гонару кардыёлягаў з Ужгараду. «Мы не маглі падабраць адпаведных лекаў адразу. Аднак мы стараліся, і, як бачна, чалавек жыве і цешыцца жыцьцём», – сказаў Аляксандар Сабінін, ардынатар аддзелу кардыялёгіі шпіталя ў Ужгарадзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро15

19 студзеня будзе сіні панядзелак. Што гэта такое?8

Манах Юравіцкага манастыра памёр у 37 гадоў3

У Крупках продажы семак б’юць рэкорды. Але хто аб’ядае мясцовыя крамы?4

Яшчэ шэсць немаўлят з радзільні ў Новакузнецку, дзе памерлі дзевяць дзяцей, знаходзяцца ў рэанімацыі

Сёння ноччу было да мінус 30°С2

Спявачка Лера Яскевіч падзялілася болем: «Магчыма, я не змагу выпускаць песні пад сваім імем». Што здарылася?4

У Гомелі электрык учыніў восем замыканняў у чужой кватэры і спаліў тэхніку9

Гродзенка паказала распакоўку з крамы: грошы аддала, а ежы амаль няма9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць