Улада44

Прайшоў «Пікет памяці»

Ён быў прысвечаны трагічным угодкам масавага растрэлу нацыянальнай эліты.

20.25

Прысутныя праспявалі гімн «Магутны Божа», а Р.Кастусёў прапанаваў зрабіць «Пікет памяці» штогадовым.

Некалькі чалавек паставілі знічкі на ганак будынку КДБ.

Акцыя скончаная.

20.20

Рыгор Кастусёў выступіў з каротакй прамовай, у якой узгадаў аб сталінскіх рэпрэсіях уцэлым і канкрэтна аб ночы з 29 на 30 кастрычніка 1937 году. Палітык заявіў, што пасля перамогі ў будынку КДБ павінен размясціцца музей рэпрэсій.

Прайшла хвіліна цішыні.

Да акцыі таксама далучыліся М.Статкевіч, А.Янукевіч, В.Сіўчык, А.Фінкевіч.

20.10

Людзей на акцыі пабольшала, зараз у ёй удзельнічае каля 70 чалавек.

Да Рыгора Кастусёва падыйшоў прадстаўнік праваахоўных органаў, папрасіў не перашкаджаць руху і не перакрываць ходнікаў і праезжай часткі.

Сцягоў паболела — зараз іх шэсць. Алесь Лагвінец да свайго сцягу прымацаваў жалобную чорную стужку.

Шмат прадстаўнікоў кампаніі «Гавары праўду!». Ад каманды Саннікава нікога не бачна.

20.00

Акцыя пачалася.

Прысутнічаюць Р.Кастусёў, В.Рымашэўскі, П.Севярынец, Ю.Глушакоў, А.Міхалевіч, У.Някляеў, А.Дзмітрыеў.

Ля бюста Дзяржынскаму насупраць будынку КДБ сабралася каля двух дзесяткаў чалавек. Актывісты БНФ узнялі два бел-чырвона-белых сцяга. Пачынаюць запальваць свечкі.

    • «Пікет памяці» прысвечаны трагічным угодкам масавага растрэлу нацыянальнай эліты ў Мінскай турме НКВД у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.

    Як вядома, у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў цяперашняй турме КДБ былі знішчаныя некалькі дзясяткаў прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі.

    Сярод забітых былі пісьменнікі Алесь Дудар, Тодар Кляшторны, Міхась Зарэцкі, Аляксандр Чарнушэвіч, Міхась Чарот, дзеячы навукі, культуры, мастацтва. Тая ноч сталася апагеем знішчэння беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі.

Каментары4

Цяпер чытаюць

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

З калонамі, ляпнінай і сцэнай. У Мінску прадаюць былы Палац культуры1

Сын Сяргея Бульбы, які збірае грошы ў Польшчы, кажа, што беларуская міліцыя падкінула яму наркотыкі19

Тэлефонныя махляры пачынаюць званіць ад імя паліклінік, палохаючы эпідэміяй грыпу3

Ціханоўская: Беларусы не здаліся6

Вырашыўся лёс хлопчыка, які трапіў у прытулак з-за таго, што маці не адправіла яго ў школу2

Спікер Сейма Літвы дапусціў змяненне адносін з Беларуссю: адны толькі санкцыі даюць вынік, але не канчатковы7

Сыну рэжысёра Роба Райнера выставілі абвінавачванні ў забойстве бацькоў

Гродзенскага праграміста з 23‑гадовым стажам адправілі за краты за палітыку

Канчаткова дэмантуюць таксафоны5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць