Эканоміка99

Дэнамінацыя ўжо блізкая?

Касіры банкаў скардзяцца, што ў краіне абмяжоўваецца абарот 10- і 20-рублёвых купюр.

Хоць дзесяцірублёвая купюра застаецца законным білетам Нацбанка, большасць беларусаў яе ўжо не ўcпрымае як вартыя грошы. Шмат хто не чакае рэшты, калі яна складае 10 ці 20 рублёў, бо за іх нічога нельга купіць. Але

выглядае на тое, што дробныя банкноты становяцца дэфіцытнымі — з такой праблемай сутыкнуліся сталічныя банкі.

Са стосам грошай у кішэні

Пра такую сітуацыю карэспандэнту «НН» расказаў супрацоўнік аднаго з аддзяленняў «Беларусбанка» на праспекце Машэрава ў Мінску. «Час ад часу кожнае аддзяленне банка замаўляе ў галаўным офісе новыя банкноты. Іх прывозяць пачакамі — напрыклад, 1000 лістоў пяцітысячных купюр, 1000 лістоў статысячных… І праблемы з пастаўкамі банкнот не ўзнікалі ніколі.

Але апошнія два месяцы на нашыя запыты завезці банкноты па 10 і 20 рублёў няма ніякай рэакцыі.
Іншыя грошы завозяцца без прамаруджвання, а гэтыя чамусьці не, прычым без тлумачэння прычын, — распавядае ён. — Касіры змушаныя альбо не дадаваць кліентам рэшту, альбо наадварот, выдаваць дадатковыя рублі. Праблема ў тым, што, калі ў аддзяленне прыходзіць праверка, нястача альбо лішак нават дробнай сумы грошай прыво дзяць да аўтаматычнага пазбаўлення прэміі для касіра і іншых штрафных санкцый.
Таму даводзіцца трымаць у кішэні на ўсялякі выпадак некалькі дзесяцірублёвых купюр, каб пры патрэбе можна было дакласці іх».

Пракаментаваць сітуацыю мы папрасілі прэс-службу «Беларусбанка». «Нашае кіраўніцтва такой праблемы не бачаць, недахопу грошай няма. Нашыя аддзяленні маюць пэўную самастойнасць, яны заказваюць грошы ў філіях, а тыя ўжо напрамую замаўляюць грошы, якіх бракуе. Калі праблема ў тым, што старыя купюры сканчаюцца, а новых няма — гэта пытанне да Нацбанка. Усё ж эмітэнт у нас адзіны», — заявіў прэс-сакратар арганізацыі.

Чуткі з амбразуры

Пасля абыходу шэрага банкаўскіх аддзяленняў у цэнтры Мінска высветлілася, што праблема датычыць не толькі «Беларусбанка». Некаторыя касіры адмаўляліся выдаваць «камерцыйную таямніцу», але некаторыя прызналі — завозы дробных банкнот сапраўды скончыліся два месяцы таму. Такую інфармацыю пацвердзілі, у прыватнасці, супрацоўнікі «Банка «Масква-Мінск».

Знікненне дробных грошай можна патлумачыць як прыкмету дэнамінацыі. Калі стане бачным, што крамы не могуць выдаваць рэшту, насельніцтва само папросіць адкінуць непатрэбныя нуль ці нават два нулі. Начальнік упраўлення інфармацыі Нацбанка Анатоль Драздоў катэгарычна абвяргае чуткі: «Я не каментую такія плёткі.

Вы дарма слухаеце тое, што вам расказваюць касіры з-за сваёй амбразуры.
Калі вы памятаеце, то ў пачатку 2009 года менавіта яны расказвалі кліентам, што ўжо бачылі новыя надрукаваныя грошы, прывезеныя з-за мяжы. Калі ў пэўным аддзяленні няма нейкіх купюр, гэта пытанне да кіраўніцтва банка. Хай замаўляюць больш. У запасе хапае купюр любой вартасці». На думку Анатоля Драздова, сітуацыя з тым, што замовы ігнаруюцца, проста немагчымая.

Неактуальныя грошы

Дзесяці- і дваццацірублёвыя купюры цяперашняга ўзору былі ўведзеныя ў зварот 1 студзеня 2000 года пасля дэнамінацыі. Банкнота вартасцю 20 тысяч рублёў, папярэднік цяперашняй «дваццаткі», з’явілася ў 1994 го дзе. На аверсным баку надрукаваная выява будынка Нацбанка. На рэверсным знаходзілася «Пагоня». Пасля дэнамінацыі яна знікла, а на яе месцы з’явіўся фрагмент інтэр’ера будынка.

Дзесяцірублёвая купюра вылучаецца не толькі памерамі — яна меншая за ўсе астатнія, — але і неактуальнай выявай.
Нацыянальная бібліятэка Беларусі, намаляваная на купюры, даўно ўжо пераехала ў іншы будынак, але засталася на грошах.

Карэйскі досвед

Дэнамінацыя, нават калі б яна і адбылася, цалкам тэхнічная з’ява, якая не мае ніякіх плюсаў і мінусаў для насельніцтва. Адзіныя страты для дзяржавы — сродкі на друкаванне новых банкнотаў.
Праўда, у свядомасці старэйшых лю дзей захоўваюцца ўспаміны пра рабаўніцкія грашовыя рэформы савецкай пары. Апошні выпадак гвалтоўнай дэнамінацыі здарыўся ў Паўночнай Карэі, калі насельніцтву было дазволена памяняць толькі пэўную суму грошай, астатнія былі адабраныя на карысць дзяржавы.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў3

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп абяцае падтрымку пратэстоўцам у Іране. Але ці ёсць у яго дастатковыя сілы?3

Беларуска гуляла па лесе і сустрэла статак зуброў ВІДЭА1

Прыгажуні ў інстаграме выхваляюцца дарагімі сукенкамі, якія ім падарыў Лукашэнка14

Памёр віцебскі мастак Юрый Зуеў. Ягоная спадчына можа загінуць5

«Шкада будзе, калі загіне». Пад Магілёвам ужо некалькі тыдняў спрабуюць уратаваць бусла, які застаўся зімаваць

Пошукі турысткі з Беларусі ў Мурманскай вобласці прыпынілі

У Кіеве затрымалі мужчыну, якога падазраюць у каардынаванні цэляў для расіян праз беларускіх сілавікоў3

«Расіяне спрабуюць адключыць Кіеў». Як горад выжывае пры −19°С і абстрэлах6

«Беларусь 1» падманула Аляксандра Кныровіча, каб узяць каментар для прапагандысцкага фільма11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў3

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць