Адпаведны ўказ № 575 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 9 лістапада.
Новая канцэпцыя была распрацавана па даручэнню прэзідэнта. Неабходнасць яе распрацоўкі наспела даўно. З’яўленне ў свеце новых рызык, выклікаў і пагроз, абвастрэнне глабальных праблем чалавецтва, недасканаласць існуючай архітэктуры бяспекі і надзённыя патрэбнасці па забеспячэнню далейшага ўстойлівага развіцця Беларусі аб’ектыўна патрабавалі пошуку новых падыходаў да комплекснага забеспячэння нацыянальнай бяспекі.
У канцэпцыі знайшлі адлюстраванне вынікі айчынных даследаванняў у сферы нацыянальнай бяспекі, якія праводзіліся з 2006 па 2010 гады, выкарыстаны перадавы вопыт замежных дзяржаў.
Захавана пераемнасць з раней дзеючымі канцэпцыямі 1995 і 2001 гадоў.
Адначасова развіты шэраг важнейшых напрамкаў забеспячэння нацыянальнай бяспекі, выкарыстаны прынцыпова новыя падыходы.
Удакладнены і пашыраны ключавыя паняцці. Асноўныя сферы нацыянальнай бяспекі дапоўнены
Калі ў папярэдняй Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Беларусі размова ішла выключна аб асноўных фактарах, якія ствараюць пагрозы нацыянальнай бяспецы, то ў новай яны істотна пашыраны і ўдакладнены. Падзелены паняцці «пагрозы» і «крыніцы пагроз», як унутраных, так і знешніх, прыведзены іх пералік.
Рэалізаваны новы падыход у адносінах да пабудовы сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі. Выдзелены сутнасць, прынцыпы і мэта гарантавання нацыянальнай бяспекі, асноўныя задачы, якія неабходна вырашаць для яе дасягнення, галоўныя напрамкі гэтай дзейнасці. На падставе агульных палажэнняў вызначаны склад сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі (суб’екты і сілы), іх асноўныя паўнамоцтвы.
Прадугледжана стварэнне комплекснай сістэмы стратэгічнага планавання. У якасці асновы яе дакументаў абазначаны канцэпцыя і праграмы
У цэлым новая Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі Беларусі выступае канцэптуальнай і метадалагічнай асновай для кансалідацыі намаганняў і павышэння эфектыўнасці дзейнасці дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, грамадзян краіны па забеспячэнню нацыянальнай бяспекі, абароне яе нацыянальных інтарэсаў.
-
Музыканты выдаляюць сваю музыку са Spotify, бо ён спансіруе кампанію, якая вырабляе тысячы дронаў для Украіны
-
У Беларусі сёлета няма чарніц. Калі летась нарыхтоўшчыкі прынялі дзясяткі тон ягады, то сёлета — нічога
-
Стала вядома імя яшчэ аднаго агента КДБ, які можа быць датычным да знікнення Мельнікавай
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары