Меркаванні33

Папярэднія вынікі заляцанняў Аляксандра Рыгоравіча да заходніх крэдытораў

Піша Андрэй Пачобут.

Галоўны кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка праігнараваў сённяшнюю рэгістрацыю прэтэндэнтаў на найвышэйшую пасаду ў РБ. Ну сапраўды, навошта яму, ледзь не маршалу і амаль самадзяржаўцу ўсяе Беларусі, таўкацца ў натоўпе нейкіх там кандыдатаў-самазванцаў, якія нахабна спрабуюць заняць ягонае месца?

Дык няхай бы яны, разумеючы неабгрунтаванасць сваіх патрабаванняў і нікчэмнасць сваіх памкненняў, стаялі і ціхенька маўчалі. Але ж не, яны яшчэ і нешта там вякаць будуць, крытыкаваць… І іх трэба будзе слухаць. Слухаць і нервавацца.

Адвык жа Аляксандр Рыгоравіч за апошнія гады ад публічнай крытыкі, на дадатак сказанай проста ў вочы і перад падначалянымі. Ну і потым расейскае тэлебачэнне ўсе гэтыя нервовыя пакусванні вусоў пакажа і ў чарговы раз паздзекваецца. А гэтыя гадкія Вова і Дзіма смяяцца будуць.

— Адным словам — не. І не прасіце. Ні за якія Еўропы і Захады. Не пайду, — мог заявіць сваім палітдарадцам самі-ведаеце-хто.

Так яно было ці не так невядома, але Аляксандр Рыгоравіч сёння займаўся надзвычай важнымі дзяржаўнымі справамі — наведваннем Парку высокіх тэхналогій.

Ну, а што? Тэхналогіі справа важная. Без іх мы анікуды.

Дзеля справедлівасці трэба зазначыць, што рэгістрацыю — гэтую важную з пункту гледжання выбарчай кампаніі падзею — праігнаравалі і некаторыя апазіцыйныя кандыдаты.

Уладзімір Някляеў сустракаўся ў Варшаве з міністрам замежных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім, а Віталь Рымашэўскі паехаў у далёкае замежжа знаёміць французаў і іншых галандцаў з сітуацыяй у РБ.

Што ж. Каму што баліць…

Тыя ж, хто прыйшоў на ўрачыстае ўручэнне кандыдацкіх пасведчанняў, маглі толькі выліць сваю фрустрацыю на няшчасную Лідзію Міхайлаўну Ярмошыну. Калі хто не ведае — так завуць нязменную старшыню Цэнтральнай выбарчай камісіі.

Яраслаў Раманчук, напрыклад, з езуіцкай усмешкай (а як жа ж, вядома — паляк і каталік — і не саромеецца ж, гадзіна!) уручыў Лідзіі Міхайлаўне кніжку пра Парыж. Усе ж ведаюць, што яна надта хоча паехаць у сталіцу Францыі, а яе туды не пушчаюць. У «чорны спіс» занеслі. Візы не даюць… А гэты яшчэ і здзекваецца.

Ці так сапраўдны джэнтэльмен паступае з дамай, хай сабе і бальзакаўскіх гадоў?

А Павал Севярынец, нават не кандыдат, а толькі давераная асоба кандыдата, які больш важным чым рэгістрацыя на пасаду кандыдата ў прэзідэнты палічыў мазольную працу языкам у нейкіх там страсбургах ці ландонах, а таксама выпендрываецца.

Паказвае сваю маральную перавагу. Нават рукі Лідзіі Міхайлаўне не падаў. А яшчэ веруючы чалавек, называецца!

А Алесь Міхалевіч? Малады, а сам туды. Пра дачку свайго кіраўніка штабу ўзгадаў. Бачыш яго: «Дзеці — гэта тое, што нас аб’ядноўвае». Што ўдумаў, хітруга. Да Колі яе сватае! Маўляў калі не на выбарах, то ў выпадку дынастыйнага шлюбу, але ва ўладу мы войдзем.

Не б Лідзіі Міхайлаўне нейкага кавалера падсватаць, але як што добрае зрабіць, то мы ў кусты.

Ну і ўсе астатнія не лепшыя. Адзін усіх клоўнамі абзывае, другі краіну дыктатурай — хоць Аляксандр Рыгоравіч не так даўно усім патлумачыў, называць яго дыктатарам можа толькі ненармальны чалавек.

Зразумела, што гэтая лібералізацыя разам з дэмакратызацыяй толькі прадстаўленне. Дзеля заходнікаў. Каб потым грошы далі. Але ўсё адно прыемна.

І так, падвядзем папярэднія вынікі заляцанняў Аляксандра Рыгоравіча да заходніх крэдытораў.

Зарэгістраваны 10 кандыдатаў. Найбольш ў гісторыі Беларусі. Будуць тэледэбаты, на дадатак у «жывым эфіры». Міліцыя і надалей будзе выконваць ролю маці Тарэзы і слёзна абяцае не паддавацца на правакацыі і нікога не лупцаваць падчас перадвыбарчай кампаніі.

Словам цырк, прабачце, разгул дэмакратыі працягваецца. З нецярплівасцю чакаю, куды прывядзе Аляксандра Рыгоравіча, а за ім і ўсю краіну гэтая крывая дэмакратычнай мары.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Чакаю тавар ужо 13 дзён». Што пішуць кліенты аб праблемах Wildberries6

«Чакаю тавар ужо 13 дзён». Што пішуць кліенты аб праблемах Wildberries

Усе навіны →
Усе навіны

«Паставілі перад фактам: альбо плацім, альбо застаемся». Група турыстаў з-за закрытай мяжы мела праблемы з вяртаннем дамоў3

Зяленскі расказаў пра новы ўкраінскі контрнаступ

«Яны ўжо ніколі не вярталіся». Беларусы стварылі мультфільм пра палескую шляхту, якая вымушана выехала ў Польшчу6

«Нас там не лічаць за людзей». Былы палітвязень Павел Нікіценка расказаў пра амаль адбытае зняволенне і нечаканае вызваленне2

Трамп заявіў, што Пуцін яго падвёў сваім нежаданнем завяршаць вайну9

«Кіберпартызаны» расказалі, як вылічваюць людзей па «справе Гаюна»9

Расіяне скінулі бомбу на Канстанцінаўку ў Данецкай вобласці, загінула пяць чалавек1

МУС Беларусі: Ніякіх даведак для выезду за мяжу без пашпарта ў нас не існуе19

Кітайцы купілі нямецкія брэнды MediaMarkt і Saturn1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чакаю тавар ужо 13 дзён». Што пішуць кліенты аб праблемах Wildberries6

«Чакаю тавар ужо 13 дзён». Што пішуць кліенты аб праблемах Wildberries

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць