Афіша

Выстава мастацкіх работ Юдаля Пэна - Музей Коласа

Да 15 снежня ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа праходзіць выстава мастацкіх работ знакамітага жывапісца Юдаля Майсеевіча Пэна пад назвай «Маё жыццё — карціны» з фондаў Віцебскага абласнога краязнаўчага музея.

Класік беларускай літаратуры Якуб Колас быў не толькі славутым паэтам, навукоўцам, настаўнікам, але і духоўным апекуном таленавітых асоб. Сярод тых, з кім паэт сябраваў і каму спрыяў, — мастакі Таццяна Жырмунская, Сямён Герус, Галіна Гарэлава, Янка Лабкоўскі, скульптар Заір Азгур… Таму і нядзіўна, што менавіта ў Доме песняра, дзе з часоў жыцця гаспадара пануе творчая атмасфера, адкрылася выстава работ слыннага беларускага мастака Юрыя Пэна, імя якога назаўжды ўпісана ў гісторыю сусветнай мастацкай школы.

Прадстаўленыя на выставе ў Доме Коласа 23 карціны з фондаў Віцебскага абласнога краязнаўчага музея даюць магчымасць раскрыць ўвесь велізарны дыяпазон творчасці мастака, адначасова прасачыўшы стылістыку і жанравую структуру жывапісу Ю. Пэна.

Найбольшую ўвагу на выставе выклікаюць пейзажныя эцюды. Тэмпераментныя і сакавітыя, яны падкрэсліваюць майстэрства мастака і раскрываюць яшчэ адзін бок таленту Ю. М. Пэна, вядомага ў асноўным дзякуючы класічным партрэтам. І калі карціны бытавога і партрэтнага жанраў былі ў Пэна пераважна напоўненыя габрэйскімі матывамі, дык пэйзажны жывапіс цалкам беларускі. Рысы адзінства, агульнасці, прысутнічаюць ва ўсіх пейзажах віцебскай школы. Гэта — эскізнасць у манеры пісьма, размытыя, як у шэрую гадзіну, контуры, пастэльнасць у каларыце і сакавітыя, чыстыя лакальныя каляровыя акцэнты.

Краявіды Віцебска і яго ваколіц паўстаюць перад намі не толькі на работах знакамітага мастака, але і на паштоўках пачатку ХХ стагоддзя з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

Адрас музея: вул. Акадэмічная, 5 (за галоўным корпусам НАН Беларусі)

Тэл. для даведак: 284 17 02

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна3

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС пашырыць санкцыі супраць Беларусі праз палёты кантрабандных паветраных шароў3

З цягніка Калінінград — Адлер на мяжы Беларусі знялі беларуску з дзіцём, нібыта за экстрэмізм2

Донар з анкагеннай мутацыяй стаў бацькам амаль 200 дзяцей у Еўропе — некаторыя ўжо памерлі ад раку4

У Гомелі ў аддзеле выпечкі сеткавай крамы пакупнікі ўбачылі прусакоў3

У Еўракамісіі расказалі, куды пойдуць 30 мільёнаў еўра, якія выдаюцца Беларусі13

«Віншуем цяперашніх герояў-абаронцаў»: беларускі комік Андрэй Скараход павіншаваў расійскіх вайскоўцаў31

Элітны ЖК «Маэстра» ў Мінску ўведзены ў эксплуатацыю1

Дзіця каля гімназіі проста выбегла перад аўтамабілем, і такія сітуацыі здараюцца рэгулярна2

Рэдкага чорнага ваўка забілі паляўнічыя ў Лідскім раёне4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна3

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць