Гомельскі мясакамбінат стаў выпускаць прадукцыю з напамінкам пра дату выбараў прэзідэнта Беларусі.
Напрыклад, у фірмовым магазіне мясакамбіната па вуліцы Савецкай у Гомелі
з’явіліся свіныя рэбры з налепкай, дзе адлюстраваная дзяржаўная сімволіка і размешчаны надпіс: «Выбары 2010. 19 снежня».
У кіёсках «Гомельаблдрук» з’явіліся ў продажы пакеты з надпісам «За квітнеючую Беларусь», выявай белага бусла і датай выбараў.
«Думаю, што ў супрацоўнікаў гомельскага камбіната і тых, хто выпускае такія пакеты,
адсутнічае густ — як мастацкі, гэтак і палітычны»,
— мяркуе мясцовы праваабаронца Віктар Адзіночанка.
На яго думку,
налепкі з датай выбараў трэба было б ляпіць на дарагую каўбасу, паказваючы, чым будзе харчавацца народ пасля прэзідэнцкіх выбараў.
«Яны ж размясцілі налепкі на рэбрах — ежы для бедных», — заўважыў праваабаронца.
А белы бусел на
«Такая агітацыя дыскрэдытуе выбары і палітыку кіраўніцтва краіны, якая, як гэта заяўляецца, скіраваная на паляпшэнне дабрабыту насельніцтва і барацьбу з п’янствам», — пракаментаваў Адзіночанка.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары