Андрэй Дынько адказвае Аляксандру Фядуту.
Калі ў дзень падпісання дамовы пра АЭП у Маскве Някляеў заклікаў дружыну кандыдатаў зняцца з выбараў, у мяне ў галаве перафразавалася гогалеўскае, з «Тараса Бульбы»: «Што, Някляеў, памаглі табе твае маскалі?» Аляксандр Фядута, паліттэхнолаг кампаніі «Гавары праўду» і Някляева, адказаў у тон: «Что, Дынько, помогли тебе твои америкосы?».
Ён перавёў гаворку з Расіі на Захад.
Так, кожная дзяржава прасоўвае свае інтарэсы. Пытанне ў тым, з чыімі інтарэсамі супадае наш, беларускі інтарэс.
ЕГУ, у якім спадар Фядута выкладае, фінансуецца Захадам, а не Масквой.Масква не зацікаўленая ані ў развіцці грамадзянскай супольнасці, ані ва ўмацаванні нацыянальнай ідэнтычнасці ў Беларусі, а Захад менавіта ў гэтым бачыць сваю стратэгічную задачу — у падтрымцы стварэння беларускай нацыі. Масква ж на сёння ідэальным спосабам звяржэння Лукашэнкі бачыць наменклатурны пераварот, з заменай сённяшняга кіраўніка на яшчэ больш «згаворлівага» (адсюль і ілюзорныя надзеі на бунт у часе усебеларускага хурала).
Клінтаніха ўключыла пункт пра дэмакратыю і правы чалавека ў дамову з Мартынавым, у якую беларускія дыпламаты надта ж прасоўвалі пункт пра падтрымку АЭС.Ніякай дэмакратыі і правоў чалавека Расія ў дамовы пра АДКБ і АЭП не ўключае.
Высокія госці з ЕС і ЗША сустракаюцца ў часе сваіх візітаў з апазіцыяй і праваабаронцамі. Лаўроў — нічога падобнага.
Казулін спадзяваўся на Расію, але з турмы яго выцягваў Захад.
Розніца ёсць і ў метадах Захаду і Расіі ў Беларусі, і ў мэтах.
Нельга прыцягваць Расію ў якасці арбітра ўнутрыпалітычных пытанняў. Нешта падобнае здарылася ў XVIII ст.Спачатку Сапегі, пасля Радзівілы і Панятоўскі звярталіся па дапамогу Расіі для вырашэння ўласных задач.
Некаторыя з ім былі прасцячкамі, іншыя — прахадзімцамі.
У часе Аранжавай рэвалюцыі Кучма і Януковіч не пусцілі ў якасці арбітра Расію. Хоць гэта каштавала ім улады.
Паліттэхнолагі Някляева выдатна скарысталі нацыянальны стэрэатып: «калі гаворыць
для мяне Някляеў перастаў быць сур’ёзным кандыдатам ад моманту, як загаварыў аб продажы заводаў Расіі.
Дзейнасць «Гавары праўду» на гэтых выбарах,
-
Рэжым Лукашэнкі часова стане менш агрэсіўным да суседзяў, але стратэгічна будзе імкнуцца да авалодання атамнай зброяй
-
«Знайшлі крайняга», а «паставяць салдафона якога-небудзь». У сацсетках адрэагавалі на звальненне кіраўніка «Мінсктранса»
-
Цыганкоў: Не падазраваў, што Бабарыка з'яўляецца прыхільнікам сацыялізму — мары сярэдняга чалавека
Каментары