Улада3232

Лукашэнка прызнаў, што сам даў загад на Някляева. Пра Някляева: «Табе заўтра 70 гадоў, а ты яшчэ не навучыўся мазгамі варушыць»

Прыхільнікі кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева справакавалі сутыкненне з міліцыяй, заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на прэс-канферэнцыі ў Мінску 20 снежня.

Паводле яго слоў, 19 снежня, а 19.00 міністр унутраных спраў праінфармаваў яго пра некалькі падазроных аўтамабіляў на вуліцы Няміга. Для разгляду быў выкліканы нарад міліцыі.

«Правяраць шматлікія транспартныя сродкі», — заявіў Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што «альтэрнатыўны кандыдат (Някляеў) ведаў, што Беларусь цэлы тыдзень, як толькі пачалося датэрміновае галасаванне, знаходзіцца ў рэжыме павышанай бяспекі».

Разам з тым, заявіў Лукашэнка, Някляеў разам з 60 сваімі прыхільнікамі паспрабавалі перашкодзіць дагляду аўтамабіляў.

«Ад гэтых машын міліцыю адштурхоўвалі, нарад быў змяты. Пачалася бойка», — падкрэсліў Лукашэнка.

Пасля інцыдэнту ў яго была жорсткая гутарка з міністрам унутраных спраў: «Я казаў чаму, навошта табе было звязвацца. А ён сцвярджаў, што міліцыя тут ні пры чым».

Пры гэтым ён працытаваў заяву кіраўніка штаба Някляева Андрэя Дзмітрыева, які, па словах Лукашэнкі, пацвердзіў, што «міліцыя была тут ні пры чым.

Калі б не міліцыя, дайшло б да панажоўшчыны». «І дзякуй начальніку штаба, што сказаў праўду»,

— дадаў Лукашэнка.

Лукашэнка заявіў, што пазней, калі міліцыі ўдалося атрымаць доступ да аўтамабіляў і правесці іх дагляд,

«я распарадзіўся, каб гэта ўсё было паказана на тэлеканалах,

каб паказалі народу, чаму так пільна альтэрнатыўны кандыдат з 60 людзьмі абараняў аўтамабілі».

Таксама, паводле слоў Лукашэнкі, ён звязаўся з міністрам аховы здароўя, каб пацярпеламу ў сутычцы з міліцыяй Някляеву аказалі неабходную медыцынскую дапамогу.

«А то будзе смуроду столькі, што далей няма куды»,

— адзначыў Лукашэнка.

Паводле слоў прэзідэнта, са слоў міністра яму стала вядома,

што ў Някляева драпіна на патыліцы і сіняк пад вокам, ніякай пагрозы здароўю няма.

«Але ўсё роўна я папрасіў: збярыце людзей, паглядзіце, каб усё было нармальна», — заявіў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што Някляеў, праз некаторы час пасля таго, як трапіў у лякарню, распачаў спробу пакінуць лячэбную ўстанову. «Ён атрымаў інфармацыю, што на плошчы ўсе ўжо без яго ўладу падзялілі», — сказаў Лукашэнка.

Пазней, па словах прэзідэнта, яму патэлефанаваў міністр аховы здароўя, паведаміўшы, што Някляеву была аказана неабходная медыцынская дапамога, аднак той не збіраецца пакідаць шпіталь.

Паводле слоў Лукашэнкі, Някляеў такім чынам хацеў ціхенька адляжацца.

«Рымашэўскі таксама ў шпіталі хаваўся. Казаў, што па галаве далі. Але ты ж мужык. Чаго прыбег, плакацца. Ну далі па галаве».

Дзеянні апазіцыі Лукашэнка назваў ганьбай. «І яны яшчэ хацелі быць прэзідэнтамі. Табе па пысе далі, а ты крычыш на ўвесь свет. Ты ж павінен трываць.

Табе заўтра 70 гадоў, а ты яшчэ не навучыўся сваімі мазгамі варушыць», — заявіў ён.

Лукашэнка адзначыў, што Някляева і Рымашэўскага ўжо забралі з бальніцы для гутаркі са следчым.

Каментары32

Цяпер чытаюць

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры1

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы вызначылі 45 падобных да Зямлі планет, дзе можа існаваць жыццё

Пуцін абмежаваў колькасць грошай, якія можна вывозіць з Расіі ў Беларусь4

У інтэрнэце трафіку ад ботаў і ШІ ўжо больш, чым ад людзей1

На запраўцы пад Мінскам каву налівае робат-барыста. Наколькі гэта зручна?2

Украінская тэнісістка падавала ў суд на міжнародную федэрацыю, што тая дазволіла гуляць Сабаленцы. Стаў вядомы вынік 12

«Не забірайце ў дзяцей са смяротным дыягназам апошняе!» Блізкія хворых на рак дзяцей звярнуліся да Лукашэнкі з просьбай не знішчаць фонд «КіндэрВіта»2

Трамп: Калі для Еўропы вайна ў Іране — не іх вайна, то і вайна ва Украіне — не наша23

Літоўскія перавозчыкі расказалі, ці будуць яны цяпер ездзіць праз Беларусь3

Пентагон рыхтуе «рашучы ўдар» па Іране, які ўключае высадку войскаў 4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры1

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць