Улада4444

Лукашэнка на ты пра канкурэнтаў, бэсціў кожнага, брудна згадваў жанок

Ані Саннікаў, ані Рымашэўскі, ані Някляеў не могуць адказаць Лукашэнку. Яны сядзяць у невядома якой турме, і нават стан іх здароўя невядомы.

Аляксандр Лукашэнка ў часе прэс-канферэнцыі ў панядзелак у Менску зноў спрабаваў саштурхнуць ілбамі сваіх канкурэнтаў. Хоць большасць з іх збітая і сядзіць за кратамі, ён усё адно не прамінуў нагоды патаптацца па іх, пераходзіў на асобы.

«На плошчы яны павінны былі прыняць рашэнне па лідэру — хто будзе замест Мілінкевіча. Месца вакантна. Усе працавалі на гэта, каб стаць лідэрам апазіцыі, і на Плошчы трэба было абвясціць», — сказаў Лукашэнка.

«Ён [Някляеў] адкрыта сказаў — мэта яго раскруціцца ў прэзідэнцкай кампаніі як кандыдату і з гэтага трампліна выйсці на парламенцкія выбары. Ну, трэба ж старасць забяспечыць», — дасціпнічаў Лукашэнка.

Аднак, заявіў ён, у гэтай жа ролі бачыла Андрэя Саньнікава яго жонка. «Але аб гэтым даведаўся Саннікаў. Калі яшчэ Саннікаў даведаўся — гэта паўбяды. Але даведалася «мамка» [жонка Саннікава Ірына Халіп] і кажа: «Ты будзеш лідарам! «Ёй, бач, першай лэдзі захацелася быць, таму яна стала штурхаць Саннікава да таго, каб ён на Плошчы заявіў», — заявіў Лукашэнка так, нібы ён асбаіста праслухоўваў прыватныя размовы Саннікава й Халіп.

Лукашэнка паспрабаваў ізноў сутыкнуць розныя крылы апазіцыі: «Рымашэўскі прыйшоў у шал», — працягваў ён: «Я гэтым казлам прарасейскім не дам захапіць уладу», і пачаў каля вакзала збіраць сваіх людзей. Ён там сабраў тры калоны [напраўдзе — адна], і яны пайшлі сюды. І ў іх ужо намеціўся раздрай... пачалая бойка каля Палаца прафсаюзаў [журналістам нічога такога не вядома]», — расказваў Лукашэнка.

«Мы проста чакалі заканчэння гэтага перадвыбарнага вэрхалу, каб нас не папракнулі ў тым, што мы спрабуем апусціць альтэрнатыўных кандыдатаў», — сказаў Лукашэнка. «А яны што, сумленныя чыстыя людзі? І мы аб гэтым скажам».

Далей ён у чарговы раз звязаў смерць журналіста Алега Бябеніна, аднаго з кіраўнікоў выбарчага штаба Андрэя Саннікава, з фінансавым пытаннем. «Чаму бацькі Бябенін маўчаць? Чаму адзін з дзеячаў, якому ён вёз 200 тысяч долараў, маўчыць ў анучку? І ці няма прычын у тым, што ён так азвярэла са сваёй мамка накідваецца на дзейную ўладу?» — абвінавачваў Лукашэнка.

Ані Саннікаў, ані Рымашэўскі, ані Някляеў не могуць адказаць Лукашэнку. Яны сядзяць у невядома якой турме, і нават стан іх здароўя невядомы.

Каментары44

Цяпер чытаюць

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў1

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Захоп закладніка і катаванні: у Закапанэ будуць судзіць беларуса за выкраданне чалавека2

У Беларусі прадаюць унікальны 47‑гадовы BMW 5‑серыі — часоў Машэрава. Цана — $25 тысяч6

Ізраіль заявіў пра забойства архітэктара ядзернай праграмы і адной з самых уплывовых фігур Ірана Алі Ларыджані10

Ізраіль заяўляе, што забіты кіраўнік іранскай арганізацыі «Басідж», якая падаўляе пратэсты5

Турчын заявіў, што Беларусь не будзе канфіскоўваць літоўскія фуры10

Беларускі добраахвотнік збіраецца адкрыць у Кіеве рэстаран3

Рыбакі знайшлі на Бярэзіне дзіўную палонку, побач ляжаў ледабур2

Венгрыя цісне на ЕС адмяніць пошліны на беларускія ўгнаенні2

«Прывязалі да турніка, галаву абматалі скотчам». Блізкія вайскоўцаў у «ДНР» паскардзіліся на катаванні 10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў1

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць