Грамадства11

Акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі каля Дому ўраду

Каля 12.00 актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) з Барысаву Алесь Абрамовіч і сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Алесь Гаўрусеў выйшлі да Дому ўраду на плошчу Незалежнасьці з плякатамі «Свабоду Казуліну і іншым палітзьняволеным», «Свабоду Дашкевічу і Севярынцу».

Беларускія сацыял-дэмакраты паспрабавалі правесьці ў цэнтры Менску пікет на знак салідарнасьці з палітзьняволенымі. Каля 12.00 актывіст Беларускаай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) з Барысаву Алесь Абрамовіч і сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Алесь Гаўрусеў выйшлі да Дому ўраду на плошчу Незалежнасьці з плякатамі «Свабоду Казуліну і іншым палітзьняволеным», «Свабоду Дашкевічу і Севярынцу».

Пікетоўцам удалося прастаяць менш за хвіліну. Да іх падышлі ахоўнікі Дому ўраду і канфіскавалі плякаты, але ня сталі затрымліваць удзельнікаў несанкцыянаванай акцыі.

У размове з журналістамі А.Абрамовіч заявіў, што гэткія акцыі салідарнасьці будуць працягвацца, пакуль ня вызваляць палітвязьняў.

Нагадаем, што за аналягічную акцыю 26 кастрычніка каля будынку Адміністрацыі прэзыдэнта А.Абрамовіч быў арыштаваны на 15 сутак.

Фота БелПА

Каментары1

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў8

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

У Дзятлаве жанчыну моцна пакусаў лабрадор, яна адсудзіла кампенсацыю9

Вынеслі прысуд маладым мазырскім скінхэдам з «Духа Расіі»11

Беларуса дэпартуюць з Тайваня за незаконны збор міласціны1

З новага года павялічыцца мінімальны заробак4

У наступную нядзелю ў Вільні правядуць квэст «Нашаніўскія легенды»1

У Мінску назіралі прыгожы захад сонца ФОТЫ5

«Вядучы дрэнна выказваецца пра краіну». У Гродне праз данос закрыўся папулярны квіз6

Кавярня «Маркс», з якой выгналі мастачку, выбачылася. Цяпер абаронцы кафэ пакрыўдзіліся і заклікаюць да яго кэнсэлінгу13

Па крымінальнай справе асудзілі Кацярыну Жаўтаногу, адвакатку Сцяпана Латыпава7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў8

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць