Меркаванні2020

ЗША і ЕС: Беларускі народ заслугоўвае лепшай долі

Сумесная заява дзяржсакратара ЗША Хілары Клінтан і Высокага прадстаўніка ЕC Кэтрын Эштан аб сітуацыі пасля выбараў ў Рэспубліцы Беларусі.

Сумесная заява дзяржаўнага сакратара ЗША Хілары Клінтан і Высокага прадстаўніка Еўрапейскага Саюза Кэтрын Эштан аб сітуацыі

пасля выбараў прэзідэнта ў Рэспубліцы Беларусь

Злучаныя Штаты Амерыкі і Еўрапейскі Саюз яшчэ раз заклікаюць да неадкладнага вызвалення ўсіх кандыдатаў у прэзідэнты і больш за 600 дэманстрантаў, затрыманых пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Мы рашуча асуджаем ўсякую праяву гвалту, у асаблівасці непрапарцыйнае прымяненне сілы ў дачыненні да кандыдатаў у прэзідэнты, палітычных актывістаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і журналістаў.

І выбары, і падзеі, што паследавалі за імі, з’яўляюцца крокам назад у развіцці дэмакратычнага кіравання і павагі правоў чалавека ў Беларусі. Беларускі народ заслугоўвае лепшай долі.

Еўрапейскі Саюз і Злучаныя Штаты Амерыкі адзначаюць сур’ёзныя праблемы ў выбарчым працэсе і падліку галасоў, што было адлюстравана ў справаздачы місіі назіральнікаў ад АБСЕ, і настойліва заклікаюць урад Беларусі да выканання ўзятых на сябе абавязацельстваў у рамках АБСЕ па істотным рэфармаванні выбарчага працэсу. Ураду Беларусі таксама неабходна зрабіць крокі па забеспячэнні поля дзейнасці для палітычных актывістаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і незалежных журналістаў.

Павага дэмакратыі і правоў чалавека па-ранейшаму займаюць цэнтральнае месца ў пытанні паляпшэння адносін Беларусі з Злучанымі Штатамі Амерыкі і Еўрапейскім Саюзам. Без значнага прагрэсу ў гэтых абласцях не адбудзецца паляпшэння адносінаў. Менавіта ў такім кантэксце мы будзем ацэньваць дзеянні ўрада Беларусі па вырашэнні сітуацыі прымаць пад увагу развіццё падзей пры разглядзе нашых адносін з Беларуссю. Еўрапейскі Саюз і Злучаныя Штаты маюць намер працягваць падтрымку і ўзаемадзеянне з народам Беларусі і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро15

19 студзеня будзе сіні панядзелак. Што гэта такое?8

Манах Юравіцкага манастыра памёр у 37 гадоў3

У Крупках продажы семак б’юць рэкорды. Але хто аб’ядае мясцовыя крамы?4

Яшчэ шэсць немаўлят з радзільні ў Новакузнецку, дзе памерлі дзевяць дзяцей, знаходзяцца ў рэанімацыі

Сёння ноччу было да мінус 30°С2

Спявачка Лера Яскевіч падзялілася болем: «Магчыма, я не змагу выпускаць песні пад сваім імем». Што здарылася?4

У Гомелі электрык учыніў восем замыканняў у чужой кватэры і спаліў тэхніку9

Гродзенка паказала распакоўку з крамы: грошы аддала, а ежы амаль няма9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць