Гісторыя11

Свет эміграцыйнага эпісталярыума

Пабачыў свет чарговы нумар альманаха, прысвечанага даследаванню эміграцыі «Запісы БІНІМ».

Пабачыў свет чарговы нумар альманаха, прысвечанага даследаванню эміграцыі, «Запісы БІНІМ» (Беларускага інстытута навукі і мастацтва).

Новы нумар прысвечаны эпісталярнай спадчыне эміграцыі — часам лісты з’яўляюцца адзінай крыніцай у вывучэнні. «Эпісталярыі, як дэталізаваны адбітак адносінаў паміж аўтарам і адрасатам, шмат даюць для разумення часу і спецыфікі эміграцыйнага жыцця, тых ці іншых учынкаў у яго кантэксце», — зазначаецца ў прадмове.

У нумары друкуюцца лісты Юркі Віцьбіча, перапіска 1944 г. Антона Адамовіча з Нямеччыны і Наталлі Арсенневай, якая была тады рэдактаркай «Беларускай газэты»;

ліставанне Янкі Запрудніка і прэзідэнта Рады БНР Міколы Абрамчыка (1953–1969), даследніцкія тэксты Вітаўта Тумаша, успаміны Барыса Данілюка,

артыкул пра паваенную дзейнасць пасла польскага сейма Аляксандра Стагановіча, тэксты пра мастака Уладзіслава Старэвіча, святара Апанаса Рэшаця, Ізыдара Плашчынскага і Янку Ліманоўскага.

Атрымаў працяг праекту віртуальнага музея БІНІМ, запачаткаваны ў мінулым нумары. У гэтым змешчаны артыкул пра беларускія маркі і пласцінкі на эміграцыі, падборка здымкаў гэтых марак, а таксама значкаў і медалёў, вырабленых беларускімі эмігрантамі ў розныя часы.

Запачаткавана таксама новая рубрыка — «Дзеці эміграцыі», у нумары змешчана гутарка Алесі Сёмухі з дачкой Вітаўта і Зоры Кіпеляў Алесяй.

***

«Запісы БІНІМ» былі заснаваныя ў 1952 г. у ЗША. Першыя шэсць тамоў выйшлі ў 1952—1954 гг. у Нью-Ёрку, наступныя пяць — у Мюнхене (1962–1960), З 12 па 24-ты выдаваліся ў Нью-Ёрку (1974–1999), ад 2002 г. «Запісы БІНІМ» — сумесны мінска-ньюёрскі праект. Гэта ўжо 33 нумар альманаха-гадавіка.

Хутка — у галоўных кнігарнях Мінска і беларускіх інтэрнэт-крамах.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Усе навіны →
Усе навіны

Першая лэдзі ЗША ўпершыню ў гісторыі правядзе пасяджэнне Рады бяспекі ААН3

Праезд у адной з мінскіх маршрутак падаражэе да пяці рублёў

Беларусцы даводзіцца даказваць права пісаць дыпломную працу па-беларуску9

Заблакаваныя акаўнты ChatGPT, звязаныя з расійскім Z-каналам «Рыбар»2

Сем чалавек загінулі пры выбуху ў кавярні ў Казахстане

Пакістан нанёс авіяўдары па вайсковых аб’ектах талібаў у Кабуле

Беларуска набыла стогадовую хату пад Брэстам — і цяпер хаваецца ад мышэй5

Нечаканыя спалучэнні колераў у мужчынскай модзе гэтай вясной2

Буйнога перавозчыка таксі на паўгода выключаюць з Рэестра. Заблакаваныя для працы ўласныя машыны 800 кіроўцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць