Культура88

Людзі ў канцлагеры

Дробныя, але шматлікія саступкі высмоктваюць з чалавека рашучасць.

…Калі гаворка ідзе пра жыццё і смерць або пра фізічную свабоду, то чалавеку, яшчэ поўнаму сілаў, параўнальна лёгка прымаць рашэнні і дзейнічаць.

Калі ж справа датычыць асабістай незалежнасці, выбар страчвае сваю пэўнасць. Мала хто захоча рызыкаваць жыццём праз дробныя парушэнні сваёй аўтаноміі.

І калі дзяржава робіць такія парушэнні адно за адным, то дзе тая рыса, пасля якой чалавек павінен сказаць: «Усё, хопiць!»,
нават калі гэта будзе каштаваць яму жыцця?

І вельмі хутка дробныя, але шматлікія саступкі так высмакчуць рашучасць з чалавека, што ў яго ўжо не застанецца адвагі дзейнічаць.

Тое ж самае можна сказаць пра чалавека, ахопленага страхам за сваё жыццё і (або) волю.

Здзейсніць учынак пры першым сігнале трывогі адносна лёгка, бо трывога — моцны стымул да дзеяння. Але

калі дзеянне адкладаецца, то чым даўжэй доўжыцца страх і чым больш энергіі і жыццёвых сіл затрачваецца, каб яго супакоіць, не здзяйсняючы ўчынку, тым менш чалавек адчувае сябе здольным на які-небудзь ўчынак.

Падчас станаўлення рэжыму нацысцкай тыраніі чым даўжэй адкладалася процідзеянне ёй, тым слабейшай рабілася здольнасць людзей да супраціву. А такі працэс «абязвольвання» варта толькі запусціць — і ён імкліва набірае хуткасць.

Многія былі ўпэўненыя, што ўжо пры наступным парушэнні дзяржавай іх аўтаноміі, парушэнні свабоды, пры яшчэ адной прыкмеце дэградацыі яны дакладна распачнуць рашучыя дзеянні.

Аднак да гэтага часу яны ўжо не былі здольныя ні на што. Занадта позна ім давялося пераканацца ў тым, што дарога да распаду асобы і нават у лагер смерці выбрукаваная не здзейсненымі ў час учынкамі.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўскія перавозчыкі расказалі, ці будуць яны цяпер ездзіць праз Беларусь3

Пентагон рыхтуе «рашучы ўдар» па Іране, які ўключае высадку войскаў 4

Трамп расказаў пра 10 танкераў з нафтай, якія Іран падарыў ЗША6

Супрацоўніка ГУБАЗіКа пасадзілі за карупцыю. У калоніі ён трапіў у адзін атрад з палітычнымі6

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец6

Над Мазыром і Магілёвам заўважылі незвычайныя аблокі, падобныя да НЛА ФОТАФАКТ2

Расіяне задумаліся пра пераезд у Беларусь. Чаму для іх тут так мёдам намазана?25

Імпарт аўто прыватнікамі расце, а ў дылераў — падзенне продажаў. Таму дылеры хочуць, каб было, як у Расіі1

Выйшаў на свабоду палітвязень Дзяніс Болтуць. Ён цалкам адбыў шасцігадовы тэрмін

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць