Улада2323

Суд адмовіў Някляеву ў змене меры стрымання

Адвакат Уладзімір Бурштынаў збіраецца дабівацца вызвалення экс-кандыдата ў прэзідэнты з СІЗА КДБ.

Суд Цэнтральнага раёна Мінска адхіліў скаргу адваката Ўладзіміра Букштынава аб змене меры стрымання яго падабароннаму, былому кандыдату ў прэзідэнты Уладзіміру Някляеву.
Судовае паседжанне прайшло 6 студзеня ў закрытым рэжыме. Букштынаў паведаміў журналістам, што прасіў разгледзець скаргі Уладзіміра Някляева, які ў цяперашні час знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ, аднак гэтую просьбу не задаволілі.

Суд прыняў рашэнне меру стрымання пакінуць ранейшай. Па словах адваката, галоўным матывам такога рашэння стала тое, што Някляеў абвінавачваецца ў здзяйсненні асабліва цяжкага злачынства.

Нагадаем, разам з іншымі шасцю экс-кандыдатамі Уладзімір Някляеў абвінавачваецца ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках (арт. 293 Крымінальнага кодэкса).

У Букштынава ёсць адзін дзень на абскарджванне гэтага рашэння ў вышэйстаячай інстанцыі.

«Я лічу прынятае судом Цэнтральнага раёна рашэнне аб адмове ў задавальненні маёй скаргі неабгрунтаваным і абавязкова абскарджу яго ў Мінскім гарадскім судзе», — заявіў адвакат.

Як паведамлялася раней, скарга была пададзеная 3 студзеня. Да яе прыкладалася выпіска з лячэбнай установы аб захворваннях палітыка. «Па маіх дадзеных, Някляеў зараз знаходзіцца ў камеры СІЗА КДБ, у шпіталь яго не змяшчалі», — сказаў Букштынаў 5 студзеня.

Някляеў быў моцна збіты вечарам 19 снежня каля офіса кампаніі «Гавары праўду!» на вуліцы Няміга, за гадзіну да пачатку акцыі пратэсту апазіцыі супраць фальсіфікацыі вынікаў галасавання. У момант збівання палітык яшчэ знаходзіўся ў статусе кандыдата ў прэзідэнты.

У ноч на 20 снежня супрацоўнікі спецслужбаў даставілі яго з лякарні ў следчы ізалятар КДБ. 29 Снежня Някляеў перанёс гіпертанічны крыз.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты30

Грамадствадапоўнена30

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты

Усе навіны →
Усе навіны

Незвычайная кампазіцыя ў цэнтры Варшавы аб'яднала тры народы. На сваю фігуру беларусы сабралі грошы самі2

У Японіі ствараюць самы хуткі цягнік у свеце

Арыштавалі 20‑гадовую Яніну Пазняк, дачку палітзняволенага журналіста Кірылы Пазняка3

У Эстоніі забралі чэмпіянат Еўропы па фехтаванні за адмову выдаць візы расіянам і беларусам1

На перамовах у Абу-Дабі прадстаўнікі Пуціна зноў патрабуюць ад Украіны аддаць увесь Данбас6

Ціханоўская возьме ўдзел ва ўрачыстасцях з нагоды гадавіны паўстання 1863 года1

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах13

Кіроўцам больш не будзе патрэбна вазіць з сабой пацвярджэнне праходжання тэхагляду

Томас Венцлава: «Літва і Беларусь ніколі не варагавалі. Гэта рэдкі выпадак для адносін двух народаў»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты30

Грамадствадапоўнена30

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць