Грамадства2121

Кастусёў звярнуўся да Філарэта

«У гэтым годзе сьветлы дзень Раства ў Беларусі азмрочаны ўжо 20 днямі гвалту дзяржавы супраць грамадзянаў, маштаб якога нечуваны з савецкіх часоў,
і які перайшоў усялякія межы здаровага сэнсу, справядлівасьці і маралі», — піша ў звароце экс-кандыдат на прэзыдэнта Рыгор Кастусёў.

«Немагчыма апраўдаць пабітымі шклянымі дзьвярмі мэтанакіраванае зьбіцьцё сотняў мірных грамадзянаў (у тым ліку жанчынаў і пажылых людзей), „канвэерныя“ прысуды на падставе пісаных пад капірку пратаколаў, адмовы ў аказаньні мэдычнай дапамогі пацярпелым, бясконцы шэраг ператрусаў, затрыманьняў, арыштаў, пагрозаў. Немагчыма апраўдаць утрыманьне за кратамі людзей, якія ня толькі ня маюць дачыненьня да хоць якога гвалту ў падзеях 19 сьнежня 2010 г., але і спрабавалі спыніць яго — і сьведкамі гэтага ёсьць літаральна тысячы людзей, якія бачылі ўсё на свае вочы», — адзначае Кастусёў.

«Бесчалавечна, калі людзям, у дадатак да несправядлівага пазбаўленьня волі, яшчэ і беспадстаўна адмаўляюць у магчымасьці спаткацца з блізкімі.
Проста жахліва, калі спрабуюць вырваць з родных рук бабулі і дзядулі маленькае дзіця, чые бацькі апынуліся ў турме. Падобныя дзеяньні, пагатоў, калі іх крыніцай зьяўляюцца дзяржаўныя органы, нясуць сур’ёзную шкоду Беларусі, бо расколваюць грамадзтва, разбураюць самыя асновы міру і спакою ў краіне. Упэўнены, што Вы, як пастыр, таксама падзяляеце гэтую занепакоенасьць, і таму я прашу Вас узьняць свой голас у абарону справядлівасьці і маральнасьці, заклікаць улады да вызваленьня ўсіх зьняволеных паводле палітычных матываў і да спыненьня ўсялякіх рэпрэсіяў, — гаворыцца ў заяве Рыгора Кастусёва, намесьніка старшыні Партыі БНФ, экс-кандыдата на пасаду прэзыдэнта.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары2

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Усе навіны →
Усе навіны

Палітвязню з Маладзечна, у якога няма адной нагі, прысудзілі 4 гады калоніі1

Блогер-канспіролаг Вірус спыняе сваю дзейнасць, бо ніхто яму не данаціў15

«Прагноз кіроўцы — 15—16 гадзін на мяжы». Пасажыры аўтобусаў, што едуць у Літву, скардзяцца на незвычайна доўгае чаканне1

«Нават дарослыя хацелі далучыцца». Як беларусы ў эміграцыі арганізавалі летнік для дзяцей у Белавежскай пушчы

Застаўся без парэчак. Уладальнік гадавальніка пад Мінскам — пра тое, як надвор’е паўплывала на працу1

Топ-менеджарка Astronomer, якая абдымалася з CEO кампаніі на канцэрце Coldplay, таксама звольнілася4

У Віцебску абрынуліся сем гаспадарчых пабудоў з-за падмывання грунту

Смерць удовам. Археолаг расказаў пра знаходку, якая сведчыць пра жудасны звычай першых славян на Беларусі33

Бум на матчу па ўсім свеце: попыт расце, запасы змяншаюцца5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары2

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць