Грамадства4343

Затрымалі за тое, што пасміхаўся з Лукашэнкі

Андрэя Філіпчыка затрымалі, бо ён пасміхаўся, гледзячы на экран, дзе транслявалася інаўгурацыя.

Затрыманыя ўчора вечарам на Кастрычніцкай плошчы Мінска адпушчаны без складання пратаколаў.

Як паведамлялася раней, акцыя праводзілася ў знак салідарнасці з затрыманымі 19 снежня,

а таксама ў знак пратэсту супраць інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнка, якая прайшла ў той дзень у Палацы Рэспублікі. Прысутныя выставілі на тратуары свечкі ў форме лічбы 19. Праз 20 хвілін прыехаў аўтобус са спецназам. Некаторых удзельнікаў акцыі пагрузілі ў аўтобус і павезлі.

Паводле звестак праваабаронцаў, былі затрыманыя восем чалавек, у тым ліку грамадзянін Украіны. Усіх іх даставілі ў РУУС Цэнтральнага раёна Мінска, адкуль праз некалькі гадзін адпусцілі без складання пратаколаў.

Пры гэтым палова затрыманых правялі ў РУУС больш як тры гадзіны, прадугледжаныя для такіх выпадкаў Працэсуальна-выканаўчым кодэксам, зазначаюць праваабаронцы. Тры з іх былі адпушчаныя пасля 23.00, чацвёрты — пасля апоўначы.

Праваабаронцы таксама ўказваюць на грубыя паводзіны супрацоўнікаў спецназа, якія падчас затрымання выкарыстоўвалі фізічную сілу і зневажалі ўдзельнікаў акцыі.

Стала вядома і аб прэвентыўных затрыманнях на Кастрычніцкай плошчы 21 студзеня. Так, паводле інфармацыі праваабаронцаў, каля 13.00 быў затрыманы Андрэй Філіпчык.

Яго «віна» заключалася ў тым, што ён пасміхаўся, гледзячы на ўстаноўлены на плошчы вялікі экран, дзе транслявалася інаўгурацыя Лукашэнкі.

Суд Цэнтральнага раёна Мінска аштрафаваў Філіпчыка на 15 базавых велічыняў.

Недзе ў 17.00 на Кастрычніцкай плошчы быў таксама прэвентыўна затрыманы актывіст ініцыятывы «ГейБеларусь» Сяргей Прадзед. Яго пратрымалі ва ўчастку міліцыі чатыры гадзіны і адпусцілі.

Каментары43

Цяпер чытаюць

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»5

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам хочуць стварыць музей крыжоў пад адкрытым небам. Знайшлося месца і для вусатай бабы6

Дажыліся: пагалоўе свіней у Пскоўскай вобласці ў 6 разоў большае, чым у Віцебскай15

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў48

Былую настаўніцу з Магілёва, якая перайшла ў SMM, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»2

Зяленскі: У Пакроўску 314 расійскіх вайскоўцаў. Украінскія СМІ: Гэта шмат, Пакроўск сыплецца1

Лукашэнка даў указанні адносна дзеянняў на мяжы з Літвой. Якія — пакуль няясна7

Тызенгаўзы супраць Радзівілаў: даходзіла да прамысловага шпіянажу

Какава пры сядзячай працы ратуе лепш за фітнэс? Нечаканыя вынікі даследавання4

Памёр Вячаслаў Рагойша2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»5

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць