Грамадства11

У Віцебску ізноў судзяць Хамайду

У Чыгуначны райсуд выкліканы Барыс Хамайда, якога 3-га студзеня міліцыянты затрымалі ў цэнтры Віцебску зь бел-чырвона-белым сьцягам.
Апазыцыянэр пасьпеў толькі яго разгарнуць — і да яго адразу падышлі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным.

Пачатак судовага пасяджэньня — у 15.30. Разьбіраць справу Барыса Хамайды будзе судзьдзя Чыгуначнага райсуду Віцебску Алена Цыганкова. Адразу пасьля затрыманьня 3-га студзеня яна адмовілася судзіць апазыцыянэра і адправіла складзены міліцыянтамі пратакол на дапрацоўку. Бо супрацоўнікі міліцыі не пазначылі, што за парушэньне парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў — а менавіта ў гэтым вінавацяць спадара Хамайду — ён быў затрыманы ўжо не ўпершыню.

Затрыманьне Барыса Хамайды адбылося ў той самы дзень, калі ён абвясьціў бестэрміновую акцыю «2011 год — год нацыянальнага сьцяга», прысьвечаную 20-годзьдзю беларускай незалежнасьці. Апазыцыянэр зьбіраўся пэрыядычна выходзіць пад нацыянальным сьцягам да так званага «сіняга дома» — дома № 28 па вуліцы Леніна, але першая ж спроба скончылася затрыманьнем.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе15

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе

Усе навіны →
Усе навіны

За мільённыя махінацыі на Гомельшчыне затрымалі гендырэктара дзяржпрадпрыемства лёгкай прамысловасці

Бульбіна, тонкі скрылёк каўбасы — і ўсё? Што можна набыць на абед ці вячэру за адзін рубель, каб перакусіць

Былы консул Беларусі ў Мілане стаў адным з менеджараў Алімпіяды

Непрыемныя хвіліны ў Брэсцкім тэатры: дзве глядачкі моцна пашкадавалі, што сфатаграфавалі жырандолю6

Сем'ям ветэранаў «СВА» плануюць зрабіць бясплатнай працэдуру ЭКА, бо мужчыны «не паспяваюць стаць бацькамі»3

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?12

Сёння на Алімпіядзе выступяць дзве беларускі2

У Тамбоўскай вобласці дроны атакавалі машынабудаўнічы завод «Прагрэс», там робяць абсталяванне для ракет

Зяленскі: Ніякага прызначэння прэзідэнцкіх выбараў 24 лютага не будзе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе15

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць