Вайна55

Сем'ям ветэранаў «СВА» плануюць зрабіць бясплатнай працэдуру ЭКА, бо мужчыны «не паспяваюць стаць бацькамі»

У тлумачальнай запісцы да законапраекта таксама гаворыцца, што на фронце ўкраінскія вайскоўцы кастрыруюць расійскіх мужчын, што прыводзіць да страты рэпрадуктыўнай функцыі.

Ілюстрацыйнае фота: Russian Defense Ministry Press Service via AP

Жонкам ветэранаў вайны ва Украіне, якія вярнуліся, плануюць дазволіць бясплатна карыстацца дапаможнымі рэпрадуктыўнымі тэхналогіямі (ДРТ), у тым ліку экстракарпаральным апладненнем (ЭКА). Зараз за кошт Абавязковага медыцынскага страхавання гэту працэдуру робяць толькі пры дыягнаставаным бясплоддзі, піша «Дождь» са спасылкай на «Ведамасці».

Таксама бясплатнай плануюць зрабіць штучную інсемінацыю.

Неабходнасць уключэння ЭКА ў Абавязковае медыцынскае страхаванне аўтары законапраекта тлумачаць наступным чынам. Па-першае, вайскоўцы, якія ідуць на службу маладымі, не паспяваюць стаць бацькамі. Па-другое, у тлумачальнай запісцы да законапраекта гаворыцца, што на фронце ўкраінскія ваенныя кастрыруюць расійскіх мужчын, што прыводзіць да страты рэпрадуктыўнай функцыі.

«Ведамасці» ўдакладняюць, што сем'і пры гэтым павінны самастойна плаціць за забор і захоўванне біяматэрыялу. Папраўкі плануюць унесці ў Сямейны кодэкс РФ, а таксама ў законы аб ветэранах і актах грамадзянскага стану.

Пры гэтым, як адзначае выданне, удовы загінулых ветэранаў таксама змогуць выкарыстоўваць ДРТ пры ўмове, што загінулы муж пакіне адпаведную згоду, завераную натарыусам.

Зараз ЭКА выкарыстоўваюць выключна пры бясплоддзі — магчымасць правесці працэдуру па АМС з'явілася ў 2016 годзе, распавёў «Ведамасцям» прэзідэнт Расійскай асацыяцыі рэпрадукцыі чалавека Уладзіслаў Корсак.

Ён адзначыў, што за 2025 год у Расіі правялі каля 180 тысяч цыклаў ЭКА, пры гэтым за кошт АМС было зроблена каля 104 тысяч працэдур.

Пры гэтым выкарыстанне пасмяротнага біяматэрыялу ў гэтым выпадку не заклікана вырашаць дэмаграфічную праблему ў краіне, лічыць член камітэта Дзярждумы па працы і справах ветэранаў Кацярына Сцянякіна.

Такая практыка патрэбна, каб «у сям'і загінулага героя, дзе муж і жонка марылі аб нараджэнні дзіцяці, гэты цуд сапраўды адбыўся».

Каментары5

  • Ёсік
    12.02.2026
    Шаноўная рэдакцыя НН, ну сур'ёзна, навошта гэтая інфармацыя беларусам? Ці вы таксама ўлезьлі ў прапаганду вайны? Ды хай яны там усе зьнікнуць, шавіністы хрэнавыя.
  • Санта Бэрримор
    12.02.2026
    Из биомусора так себе биоматериалы.
  • Андрусь
    12.02.2026
    У папярэднія войны расіі супраць сваіх найбліжэйшых і не вельмі суседзяў расійскія бабы маглі "еще нарожать" і з загінулымі на вайне мужыкамі. А гэтым ужо дармавое ЭКА падавай!
    Вунь лукашэнкаў бацька ў ІІ Сусветную загінуў, а яго самога матка без бацькі нарадзіла толькі ў 1954-м.
    І чаму расіянская прапаганда за чатыры гады вайны не прад'явіла свету ніводнага кастраванага ва ўкраінскім палоне расійца?

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі32

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Усе навіны →
Усе навіны

Венгрыя не разблакуе прыняцце 20‑га пакета санкцый да аднаўлення працы трубаправода «Дружба»3

Ганна Златкоўская і яе сям'я больш за суткі правялі ў венскім аэрапорце. Ці заплацяць ім кампенсацыю?6

Маркава зноў спыталі, ці плануе Мінінфарм пашыраць беларускую мову на тэлебачанні25

Найгоршае месца для захоўванне ровараў у Мінску ФОТАФАКТ2

У Мінску затрымлівалі ўсю сям’ю выдаўцоў Багдановічаў1

Гэтай ноччу розніца тэмператур складала амаль 20 градусаў

Лукашэнка анансаваў праверку «ўсіх людзей у пагонах» на прафпрыдатнасць25

Севярынец: У адміністрацыі СІЗА перакошвала твары ад адной згадкі прозвішча Ціханоўскага12

Як украінскае збожжа знікае з акупаваных тэрыторый і якую ролю ў схеме грае Беларусь. Расказвае «Белпол»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі32

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць