Меркаванні1515

Час ударыць Лукашэнку ў балючае месца

Артыкул у Financial Times.

Дэйвід Крэймэр, выканаўчы дырэктар Freedom House, і Ёрг Форбрыг, экспэрт Нямецкага фонду Маршала ЗША, пішуць у сёньняшнім выданьні Financial Times, што Эўразьвяз, калі ён хоча займець уплыў на сытуацыю ў Беларусі, павінен увесьці эканамічныя санкцыі супраць Менску.

Пасьля ашуканскіх выбараў у сьнежні жорсткае здушэньне пратэстаў толькі павялічыла пакуты беларускай дэмакратычнай апазыцыі, грамадзянскай супольнасьці і сродкаў масавай інфармацыі, якія знаходзяцца ў стане аблогі ў краіне. У адказ на гэта міністры Эўразьвязу меліся ў панядзелак ухваліць новую забарону на паездкі і замарожаньне актываў Аляксандра Лукашэнкі, дыктатара краіны, ды больш чым 150 ягоных паслугачоў. Гэты крок можна толькі вітаць, але ён не ідзе дастаткова далёка. Надышоў час ударыць спадара Лукашэнку ў балючае месца: яго эканоміку.

Эўразьвяз заслугоўвае павагі за гэты рашучы крок, які зьяўляецца радыкальным адыходам ад папярэдняй двухгадовай кампаніі «ўцягваньня» спадара Лукашэнкі. Гэтая палітыка не дала вынікаў і была заменена новымі абяцаньнямі павялічыць падтрымку дэмакратам у краіне. Але можна зрабіць яшчэ болей, каб ціскам схіліць рэжым да рэформаў і вызваленьня дзясяткаў палітычных зьняволеных, якіх трымае КДБ Беларусі. Вызваленьне двух вядомых вязьняў у мінулыя выходныя не пакідае сумненьняў, што рэжым адчувальны да такога ціску.

Каб дамагчыся гэтага вызваленьня і падштурхнуць да шырэйшых зьменаў, Захад павінен цяпер прыняць эканамічныя захады супраць Менску.

Падмацаваны шчодрымі расейскімі субсыдыямі і штораз большымі бізнэсовымі сувязямі з Эўразьвязам, беларускі дыктатар быў у стане купіць палітычную паслухмянасьць свайго народу. Даходы дазваляюць яму таксама ўтрымліваць велізарны апарат бясьпекі.

Аднак матэрыяльнае становішча Лукашэнкі стала менш стабільным у апошні час, стварыўшы выдатную магчымасьць для аказаньня ціску. Расія пачала паступова адменьваць субсыдыі ў выглядзе танных нафты і газу, тым часам як некалі прасунутыя беларускія прадукты сталі неканкурэнтаздольнымі з прычыны адсутнасьці інвэстыцый і рэформаў у эканоміцы на працягу шматлікіх гадоў. Каб запоўніць дзіркі ў сваім бюджэце, Менск узяў крэдыты ў ашаламляльным маштабе, патроіўшы доўг краіны за апошнія тры гады. Шырока разрэклямаваная «беларуская мадэль» пачынае ўсё часьцей трашчаць па швах. Гэтыя слабыя пункты ЭЗ і ЗША павінны выкарыстаць.

Па-першае, ЭЗ павінен замарозіць актывы дзяржаўных — гэта значыць, Лукашэнкавых — беларускіх кампаній і іх даччыных прадпрыемстваў. ЗША даказалі тры гады таму, што такія захады спрацоўваюць, калі актывы нафтавай манаполіі «Белнафтахім» былі заблякаваныя, прымушаючы Лукашэнку вызваліць палітычных зьняволеных.

Па-другое, ЭЗ павінен перагледзець сваё спажываньне тавараў беларускага экспарту. Продаж, у асноўным у Эўропу, нафтахімічнай прадукцыі дае большасьць беларускіх даходаў. Дызэльнае паліва зь беларускіх НПЗ, аднак, складае ўсяго толькі 1 адсотак яго спажываньня ў Эўразьвязе. Спыненьне гандлю ім прынесла б невялікую шкоду Эўропе, але стала б сур’ёзным эканамічным ударам для спадара Лукашэнкі. Беларусь таксама неўзабаве будзе вымушана сплачваць пазыкі, тым часам як яе ўласныя рэзэрвы памяншаюцца, а крэдыты патрабуюць абслугоўваньня. Калі рэжым ня вызваліць больш зьняволеных, Эўразьвяз павінен перакрыць свае крэдытныя лініі для Беларусі. Міжнародныя фінансавыя інстытуты, такія як Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця, Міжнародны валютны фонд і Сусьветны банк, павінны пайсьці сьледам.

Нарэшце, спадар Лукашэнка доўгі час багацеў ад цёмных зьдзелак са зброяй.

Апошнім часам зьявіліся падазрэньні, што Беларусь прадала ракетныя комплексы Ірану, а зьнішчальнікі, пастаўленыя Беларусьсю і зь беларускімі пілётамі, бамбавалі францускую вайсковую базу ў Кот-д’Івуары падчас грамадзянскай вайны ў 2004 годзе. Далейшыя такія зьдзелкі са зброяй павінны быць заблякаваныя. Акрамя павышэньня бясьпекі, гэткі крок таксама падсушыць істотную крыніцу даходаў для рэжыму.

Некаторыя перасьцерагаюць, што прымаючы больш жорсткія захады, ЭЗ і ЗША выклічуць супраціў Расеі (якая разглядае Беларусь як частку сваёй шырэйшай сфэры інтарэсаў), а іншыя баяцца, што карныя захады штурхнуць спадара Лукашэнку ў абдымкі Масквы. Але гэтыя аргумэнты не павінны стрымліваць дзеяньняў. Расія глядзіць на Лукашэнку са скептыцызмам і наўрад ці захоча ўжыць нейкія захады ў адказ. Санкцыі ў мінулым былі ўведзеныя таму, каб адрэагаваць на тое, як спадар Лукашэнка абышоўся са сваім уласным народам, а не таму, што Менск і Масква былі ў добрых або дрэнных адносінах; гэты падыход не павінен зьмяніцца.

Карныя захады, якія мы прапануем, моцна падтрымліваюцца беларускімі дэмакратамі. Яны ведаюць, што настаў час, каб закруціць гайкі апошняму дыктатару Эўропы. У часе калі хваля свабоды рухаецца з Тунісу ў Эгіпет і далей, Эўропа павінна дапамагчы тым, хто шукае свабоду на яе мяжы — і супрацьстаяць пагрозе, якую Лукашэнка ўяўляе для свабоды і правоў чалавека ў Беларусі і за яе межамі.

Каментары15

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа7

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі восем немаўлят да года наведваюць дзіцячы сад1

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем12

Мінчанка расказала, дзе пазнаёміцца з перспектыўнымі хлопцамі ў сталіцы14

Ціханоўскі насмажыў катлет на фестывалі «Тутака»45

Наколькі дакладна можна прадказаць надвор'е на месяц? І чаму дагэтуль не папярэджваюць пра тарнада за дзень?5

З'явіцца новая дзяржава — Новая Каледонія3

Заробак 73 рублі? На заводзе патлумачылі, адкуль у іх такія вакансіі

Француз пераехаў з Ніцы ў Мінск і адкрыў пякарню12

У Мінску купілі дом за 3 мільёны даляраў. Ён у тым раёне, дзе жыве Эйсмант1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа7

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць