Грамадства33

Мінюст адмовіў у рэгістрацыі грамадскага аб’яднання «Гавары праўду»

Міністэрства юстыцыі адмовіла ў рэгістрацыі Рэспубліканскага даследча-асветніцкага грамадскага аб’яднання «Гавары праўду».

Адмова матывавана тым, што ў міністэрства не былі прадастаўлены копіі і арыгіналы некаторых дакументаў, якія тычацца ўстаноўчага сходу.

Дакументы на рэгістрацыю «Гавары праўду» паступілі ў Мінюст 17 снежня. 21 снежня ініцыятары стварэння аб’яднання атрымалі з міністэрства запыт да 30 снежня пісьмова адказаць на шэраг удакладняльных пытанняў і прадаставіць копіі і арыгіналы некаторых дакументаў, якія тычацца ўстаноўчага сходу.

Аднак неабходныя дакументы знаходзіліся ў офісе выбарчага штаба Уладзіміра Някляева, які быў апячатаны. Таму выканаць патрабаванне Мінюста нават у дадатковы тыднёвы тэрмін у поўным аб’ёме ініцыятары не змаглі.

Нагадаем, устаноўчы сход ГА «Гавары праўду» прайшоў у Мінску 23 лістапада.

Старшынёй праўлення новай грамадскай арганізацыі быў абраны лідар грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў, яго намеснікам — Андрэй Дзмітрыеў.

Кампанію «Гавары праўду!» праводзіла даследча-асветніцкая ўстанова «Рух наперад». 29 ліпеня 2010 года гаспадарчым судом Мінска быў задаволены іск Мінгарвыканкама, у адпаведнасці з якім дагавор арэнды памяшкання ўстановай «Рух наперад» у ТАА «Ціна Улаці» прызнаны мізэрным. Гэта фактычна дало юрыдычную аснову для ліквідацыі «Руху наперад». 10 лістапада калегія гаспадарчага суда Мінска адмовіла ў задавальненні скаргі на гэтае рашэнне, і яно набыло моц.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла10

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Усе навіны →
Усе навіны

У Азербайджане запатрабавалі пажыццёвае для былога прэм’ер-міністра Нагорнага Карабаха

СБУ заявіла пра знішчэнне ў Крыме МіГ-31, «Панцыра» і іншай каштоўнай тэхнікі2

«Ім складана прымаць дапамогу». Дзе будуць жыць палітвязні па прыездзе ў Еўрасаюз? Распыталі валанцёраў7

Орбан: Я працую дзеля міру, а не дзеля Масквы2

Уладзь Лабковіч: Мы ўжо не героі, героі зараз знаходзяцца ў турмах

Вызваленыя палітвязні прыехалі ў Вільню5

Вярхоўная Рада Украіны падтрымала перайменаванне капейкі ў шаг14

Зяленскі: Мой зварот з Купянска стаў вырашальным у перамовах з ЗША і Еўропай14

Фядута: Мы былі ў палоне ў іншапланетнікаў39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла10

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць