Грамадства33

Германія адмяніла для беларусаў плату за нацыянальныя візы

4 лютага Германія пачала афармляць нацыянальныя візы для беларускіх грамадзян без збірання консульскага збору.
Пра гэта БелаПАН паведамілі ў аддзеле прэсы пасольства Германіі ў Мінску.

Нацыянальныя візы выдаюцца асобам, якія плануюць знаходзіцца ў Германіі больш за тры месяцы, напрыклад, для ўз’яднання сям’і, вучобы або ажыццяўлення працоўнай дзейнасці. Новае правіла не распаўсюджвацца на выдачу шэнгенскіх віз для кароткатэрміновых прыватных і дзелавых паездак працягласцю да 90 дзён у межах паўгоддзя.

Як адзначаюць у аддзеле прэсы, федэральны ўрад Германіі паслядоўна выступае за аблягчэнне візавага рэжыму для грамадзян Беларусі. Так, у 2010 годзе траціна ўсіх шэнгенскіх віз, выдадзеных пасольствам Германіі ў Мінску, афармлялася без збірання консульскага збору, у тым ліку візы для дзяцей, якія накіроўваліся на аздараўленне, удзельнікаў маладзёжных і студэнцкіх абменаў, дзеячаў мастацтваў, членаў праваабарончых і рэлігійных арганізацый.

Нагадаем, рашэнне аб адмене платы за доўгатэрміновыя (нацыянальныя) візы для грамадзян Беларусі было прынята 3 лютага на пасяджэнні ўрада Эстоніі. Раней аналагічнае рашэнне прынялі Польшча і Латвія.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай6

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай

Усе навіны →
Усе навіны

Скам-фабрыкі ў М'янме — што гэта і як працуюць. На адну з такіх, верагодна, вывезлі і беларуску Веру5

Сын вядомага праўладнага сацыёлага Мусіенкі папрасіў міжнароднай абароны ў Польшчы7

Тэлефонныя махляры сталі часцей мімікраваць пад аператараў мабільнай сувязі. Як працуе схема?1

Беларуска заплаціла 1000 еўра за пошук польскіх каранёў, а атрымала фота падробленага ўкраінскага дакумента8

Ці можа супрацоўнік працаваць без выхадных, калі ён гэтага сам жадае?

Настасся Касцюгова сустракаецца з комікам Максімам Канавалам. Яна расказала, як ім жывецца разам14

У Гродне тэстуюць незвычайную ілюмінацыю на коле агляду. Гэта варта пабачыць1

Трамп заявіў, што Індыя паабяцала не купляць расійскую нафту2

Спявачка Рыта Дакота вучыцца разам з мужам на хрысціянскага псіхолага2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай6

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць