Грамадства

У Змітра Бандарэнкі ў СІЗА сапсаваўся зрок і ён прыхварэў

Вольга Бандарэнка атрымала з СІЗА КДБ трэці ліст ад мужа ліста вынікае, што Зміцер Бандарэнка ў турме прыхварэў, і ў яго сапсаваўся зрок.

«Прывітанне, родная мая Волечка!

Як я і казаў, жыццё паступова наладжваецца. За апошні тыдзень атрымаў ад цябе чатыры лісты і дзве тэлеграмы. Рады, што і ты атрымала два мае лісты. Думаю, што ўсе твае перадачы даходзяць, а паштоўкі — гэта проста захапленне! Наогул, усё, што ты для мяне робіш, у плане рэчаў, перадач і пасылак, усё на 95% у кропку, усё да месца, па справе і своечасова. Дзякуй за ўсё.

Апошні твой ліст ад 9 лютага вельмі спадабаўся. Настрой нібыта правільны, і добра, што ты разумееш, што трэба граматна размяркоўваць сілы і час, бо ты цяпер галоўная ў сям’і. Тату не пісаў. Упэўнены, ты яму правільна ўсё распавядаеш. Чытаю тут патроху Пікуля, праўда, вельмі павольна. Можа, набудзь пару акуляраў з простай пластмасавай аправай. Без акуляраў чытаць ужо не магу.

Нібыта трохі схуднеў, самаадчуванне нармалёвае. Кожны дзень, адну-дзве гадзіны шпацыр на свежым паветры. Дзень павялічваецца і ўсё больш сонца ў халодным вакне. Можа, паразмаўляй з ксяндзом-пробашчам. Такое шчасце хадзіць па нядзелях у касцёл! Дзякуй за прывітанні. І яшчэ раз найлепшыя пажаданні ад мяне ўсім родным і сябрам. Трымайся! Барані цябе Божа! З Днём святога Валянціна! Абдымаю. Твой Зміцер.

P. S. Патрэбныя таблеткі для адыходжання макротаў. Крыху прастыў».

Каментары

Цяпер чытаюць

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных3

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных

Усе навіны →
Усе навіны

Джасцін Цімберлэйк расказаў, што мае хваробу Лайма, якую пераносяць кляшчы. Боль ён трываў два гады на сцэне5

Пачалася сустрэча Лукашэнкі і Пуціна4

Як выглядае беспілотнік, які сёння знайшлі ў Літве ФОТА2

Латушка: Круглы стол з Лукашэнкам немагчымы27

У Літве знайшлі беспілотнік, што заляцеў з Беларусі. Вось як ён выглядае2

Пошукава-выратавальныя работы ў Кіеве завершаны: загінуў 31 чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей

«Самае старое» дзіця ў свеце нарадзілася з эмбрыёна, які быў замарожаны 30 гадоў таму3

Стала вядома, колькі беларусаў атрымалі ўкраінскае грамадзянства, а колькі іх выдварылі з краіны5

А вы ведалі, што ў Мінску працуе «Донер Трамп»? Што там прапануюць?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных3

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць