Эканоміка77

«Растэхналогіі» прапаноўваюць аб’яднаць КАМАЗ і МАЗ у адну кампанію

Улады Беларусі маюць атрымаць у акцыянерным капітале КАМАЗа пакет акцый у абмен на 100% акцый МАЗа.

Расійская дзяржаўная карпарацыя «Растэхналогіі» накіравала кіраўніцтву Беларусі ліст з прапановай аб’яднаць найбуйнейшага расійскага вытворцу грузавых аўтамабіляў — ААТ «КАМАЗ» — і Мінскі аўтамабільны завод (ААТ «МАЗ») у адну кампанію.

Згодна з прапановай, у выніку КАМАЗ будзе валодаць 100% акцый МАЗа, а ўлады Беларусі будуць мець пакет акцый у КАМАЗе, паведаміў РІА Новости кіраўнік «Растэхналогій» Сяргей Чэмезаў.

Паводле яго слоў, мяркуецца правесці дадатковую эмісію акцый КАМАЗа. Затым улады Беларусі атрымаюць у акцыянерным капітале КАМАЗа пакет акцый у абмен на 100% акцый МАЗа. Чэмезаў дадаў, што наўрад ці гэта будзе блакуючы пакет. Усё будзе залежаць ад таго, у якую суму будзе ацэнены МАЗ. Расійскі бок пакуль ацэнку не праводзіў.

Чэмезаў таксама зазначыў, што акцыянеры КАМАЗа Daimler і ЕБРР не супраць такога аб’яднання.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы21

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Усе навіны →
Усе навіны

Пракоп’еў: З каманды ёсць толькі я і Сяргей Ціханоўскі53

Нікол Пашынян выбачыўся перад сваёй жонкай4

13‑гадовая Аліса Цеплякова — дачка камуніста са Шклова — скончыла ўніверсітэт. Але да навуковай працы ёсць пытанні ў сістэмы «Антыплагіят»29

Першая лэдзі ЗША ўпершыню ў гісторыі правядзе пасяджэнне Рады бяспекі ААН3

Праезд у адной з мінскіх маршрутак падаражэе да пяці рублёў

Беларусцы даводзіцца даказваць права пісаць дыпломную працу па-беларуску10

Заблакаваныя акаўнты ChatGPT, звязаныя з расійскім Z-каналам «Рыбар»2

Сем чалавек загінулі пры выбуху ў кавярні ў Казахстане

Пакістан нанёс авіяўдары па вайсковых аб’ектах талібаў у Кабуле

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы21

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць