Здароўе

Колькасць ВІЧ-інфікаваных у Мінску дасягнула 1.665 чалавек

Агульная колькасць выпадкаў ВІЧ-інфекцыі ў Мінску дасягнула 1.665 — інфікаваныя 572 жанчыны і 1.093 мужчыны. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 15 лютага паведаміў намеснік галоўнага лекара па амбулаторна-паліклінічным раздзеле працы Гарадской інфекцыйнай клінічнай бальніцы Мінска Дзмітрый Падута.

Паводле яго слоў, у 2010 годзе ў сталіцы было зарэгістравана 188 новых выпадкаў ВІЧ-інфекцыі, сярод іх 82 — сярод жанчын, 106 — сярод мужчын. Прыблізна столькі ж выпадкаў было выяўлена ў 2009 годзе. Пры гэтым дамінантным стаў гетэрасексуальны шлях распаўсюджвання інфекцыі (97 чалавек). Прычынай інфікавання шасці чалавек сталі гомасексуальныя кантакты, 76 — ін’екцыйнае ўжыванне наркатычных сродкаў. Тром дзецям, народжаным ад ВІЧ-інфікаваных маці, пацверджаны гэты дыягназ.

Па колькасці ВІЧ-інфікаваных Мінск займае трэцяе месца ў Беларусі пасля Гомельскай і Мінскай абласцей. Найболей высокі ўзровень распаўсюджанасці ВІЧ-інфекцыі ў сталіцы зафіксаваны ў Заводскім раёне (402 выпадкі), Фрунзенскім (215) і Ленінскім (191). Большасць ВІЧ-інфіцыраваных — маладыя людзі 20–34 гадоў (1.286 выпадкаў).

Як паведаміў Падута, з 1987 года ў Мінску зафіксавана 158 выпадкаў СНІДу, 87 чалавек ужо памерлі ад гэтага захворвання, уключаючы 13 чалавек у 2010 годзе. Спецыфічнае лячэнне ў сталіцы атрымліваюць 360 пацыентаў, у тым ліку 11 дзяцей.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі29

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Усе навіны →
Усе навіны

Марына Адамовіч: Начальнік турэмнай бальніцы сказаў, што калі я хачу, то магу забраць Міколу дадому7

«Цяпер яны грамадзяне Расіі». Што кажа бацька, які звёз дзяцей беларускі ў Луганск2

Чалавекам, якога застрэлілі ля рэзідэнцыі Трампа ў Фларыдзе, аказаўся хлопец, які захапляўся маляваннем палёў для гольфа2

У Мінску стаяла гіганцкая чарга па бясплатныя бліны4

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?10

У Беларусі сталі дзейнічаць ліміты на мабільны інтэрнэт

«Пуцін ужо пачаў Трэцюю сусветную». Зяленскі пра перамір'е, выбары і саступкі Расіі4

«Яндэкс Браўзер» аналізуе нават асабістыя паведамленні. Вось якія звесткі збіраюць браўзеры і чаму гэта важна7

Дактары раяць не захапляцца частым выкарыстаннем бервушаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі29

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць