Усяго патроху44

Ганчарэнка: Мы можам удала згуляць у Парыжы і прайсці далей

Галоўны трэнер барысаўскага БАТЭ Віктар Ганчарэнка не вельмі расчараваны вынікам 2:2 у дамашнім матчы 1/16 фіналу Лігі Еўропы супраць французскага «Пары Сен-Жэрмена».

«Няма такога расчаравання, каб заслона стаяла перад вачыма. Мне спадабалася стаўленне каманды да гульні; што ўдалося прыбавіць у другім тайме. Я веру ў каманду, у нас яшчэ ёсць матч у адказ», — сказаў Ганчарэнка на прэс-канферэнцыі пасля заканчэння сустрэчы.

Адказваючы на пытанне французскага журналіста, ці не збіраецца БАТЭ паўтарыць поспех нацыянальнай зборнай Беларусі, якая мінулай восенню ў адборачным турніры чэмпіянату Еўропы-2012 выйграла ў гасцях у французаў 1:0, трэнер барысаўчан заявіў: «Няма нічога немагчымага. Можна ўдала згуляць у Парыжы і прайсці далей».

Ганчарэнка прызнаўся, што па гарачых слядах яму цяжка каментаваць эпізод на 86-й хвіліне, калі нападаючы Максім Скавыш мог павялічыць лік да 3:1, але прамахнуўся з пяці метраў.

Галоўны трэнер БАТЭ адзначыў гульню навічкоў Гардзейчука, Рудзіка і Сіміча. Міхаіл Гардзяйчук забіў праз шэсць хвілін пасля выхаду на замену і зрабіў лік 2:1. Рудзік і Сіміч згулялі «не без памылак», але тое ж можна сказаць і пра астатніх, сказаў Ганчарэнка.

Настаўнік «ПСЖ» Антуан Камбуарэ лічыць, што выніковы лік лагічны. «Гэта добры вынік. Я ўжо казаў: каб захаваць шанцы на матч у адказ, трэба забіваць на выездзе. Барысаў забіў першым, затым яшчэ раз выйшаў наперад, але мы аказаліся здольныя двойчы зраўнаваць лік. Мяч Пегі Люіндзюла ў канцы сустрэчы саслужыў нам добрую службу і аблегчыў барацьбу за выхад у наступны раўнд», — зазначыў трэнер гасцей.

Камбуарэ павіншаваў абедзве каманды, якія «пры складаным надвор’і здолелі правесці добры матч», а таксама запасных гульцоў, якія былі выпрабаваны холадам. «Забіць чатыры мячы — гэта было няпроста», — сказаў настаўнік «ПСЖ».

Трэнер французаў заявіў аб важнасці аднавіць сілы перад матчам у адказ. «Я чакаю, што гульня будзе цяжкай», — сказаў Камбуарэ.

Паўторны паядынак пройдзе ў Парыжы на стадыёне «Парк дэ Прэнс» 24 лютага. Пачатак у 22.05 па мінскім часе.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты

Усе навіны →
Усе навіны

З ліпеня можна будзе папаўняць рахункі па нумары тэлефона3

Габрыэлюс Ландсбергіс: Ціханоўская ніколі не адступала, ніколі не баялася6

Запуск расійскага аналага Starlink перанеслі з-за правалу вытворчасці спадарожнікаў4

Украінская дзяўчына ў 2022 годзе пачала вучыць беларускую мову, а цяпер вядзе беларускамоўны блог16

25 студзеня прэзідэнты збяруцца ў Вільні ўшанаваць памяць Кастуся Каліноўскага7

Беларуска павесіла кармушку для птушак за акном. Глядзіце, хто да яе прыляцеў7

У Беларусі хочуць істотна змяніць умовы лізінгу

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні33

На трохбаковай сустрэчы ў Абу-Дабі сёння будзе абмяркоўвацца пытанне тэрыторый

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць