Свет

ЕС дабіваецца ад Украіны некарупцыйнай працэдуры тэндэраў

Еўрапейскі саюз афіцыйна паведаміў Украіне аб прыпыненні бязвыплатнай бюджэтнай дапамогі органам дзяржаўнай улады ў сувязі з унясеннем Вярхоўнай радай змяненняў у працэдуру дзяржзакупак.
Праз рашэнне ЕС ужо замарожаны транш у 31 млн еўра. У Брусэлі адзначаюць, што на гэтым санкцыі ў дачыненні да Кіева не скончацца.

Аб праблемах, звязаных са змяненнем закона аб дзяржаўных закупках, прэзідэнт Віктар Януковіч заявіў учора на паседжанні камітэта па эканамічных рэформах. «У 2010 годзе, нягледзячы на вялікі супраціў, мы прынялі закон аб дзяржзакупках. А цяпер пастаянна робяцца спробы рэваншу, вываду з-пад дзеяння закона асобных сфераў дзяржзакупак», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Папраўкі былі прынятыя 11 студзеня. Вярхоўная рада ўключыла энергетычныя тавары, а таксама паслугі водазабяспечання і водаадводу ў лік тых, якія можна закупляць, абыходзячы тэндэрныя працэдуры.

Учора пасол Еўрасаюза ва Украіне Жазэ Мануэль Пінту Тэйшэйра заявіў, што ЕС замарозіў бюджэтную падтрымку Кіеву. Крыніца ў Брусэлі выказала абурэнне тым, што Кіеў павялічыў колькасць выключэнняў з тэндэрнага заканадаўства. Санкцыі ЕС ужо прывялі да таго, што Украіна не атрымала запланаваны транш у 31 млн еўра на праграмы павышэння энергаэфектыўнасці. «Еўрасаюз афіцыйна праінфармаваў нас аб прыпыненні прадстаўлення бюджэтнай дапамогі», — расказала прэс-сакратар Нацагентства па пытаннях забяспечання эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў Таццяна Каўрыга. Яна адзначыла, што ў лісце ЕС гаворка ідзе аб прыпыненні бюджэтнай падтрымкі ў цэлым, а не толькі дадзенага траншу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінская фатографка трапіла ў страшную аварыю на самакаце ў Дубаі. Яна праляжала ў коме 14 дзён5

Мінская фатографка трапіла ў страшную аварыю на самакаце ў Дубаі. Яна праляжала ў коме 14 дзён

Усе навіны →
Усе навіны

У Англіі па памылцы вызвалілі гвалтаўніка 14‑гадовай дзяўчынкі4

Шатдаўн у ЗША: пакуль урад паралізаваны, Пентагону ахвяравалі 130 мільёнаў долараў на зарплаты вайскоўцам4

Штучны інтэлект дапамог даследчыкам вылічыць забойцу са знакамітага фотаздымка «Апошні яўрэй з Вінніцы»18

Аляксандр Лукашук: «Сорамна за Амерыку, балюча за Украіну, шкада Беларусі»23

Ездзілі шукаць нават у БССР, а неапазнанае цела 30 гадоў ляжала ў спецсховішчы. Новыя дэталі загадкавага знікнення ў ЗША беларускага пісьменніка Міколы Цэлеша2

«Нашых дзяцей з дзяцінства прывучалі да трансгендарных лялек». Шпілеўская знайшла карысць ад заходніх санкцый17

Нятаннае паліто беларускага брэнду сапсавалася за 20 хвілін праз вільготнасць на вуліцы8

Чаму паліграф — не панацэя. Колькі агентаў ён бы выявіў у Каардынацыйнай радзе?34

ЗША гатовыя ўвесці дадатковыя санкцыі супраць Расіі, але пакуль чакаюць рашучых крокаў з боку Еўропы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінская фатографка трапіла ў страшную аварыю на самакаце ў Дубаі. Яна праляжала ў коме 14 дзён5

Мінская фатографка трапіла ў страшную аварыю на самакаце ў Дубаі. Яна праляжала ў коме 14 дзён

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць