Меркаванні11

Жонка прэзідэнта Польшчы затэлефанавала Мілане Міхалевіч: Перакажыце мужу шанаванне

Сёння ж яна затэлефанавала і жонцы Мікалая Статкевіча.

«Жонка прэзідэнта Польшчы Браніслава Камароўскага прасіла мяне пераказаць мужу яе вялізнае шанаванне, — распавяла „Нашай Ніве“ Мілана Міхалевіч, жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты. — Яна сказала, што разумее, у якой сітуацыі мы цяпер знаходзімся, бо сама была ў такой сітуацыі 30 гадоў таму».

Цяперашні прэзідэнт Польшчы таксама быў зняволены ў часе рэпрэсій камуністычнага ўрада супраць апазіцыі.

Ганна Камароўская таксама сказала, што «не варта страчваць надзею».

Сёння ўвечары жонка прэзідэнта Польшчы патэлефанавала таксама жонцы Міколы Статкевіча, зняволенага ў СІЗА КДБ.

Марына Адамовіч расказала для радыё «Свабода»: «Гэта было добрае, людскае тэлефанаванне. Яна цікавілася лёсам Міколы Статкевіча, любой інфармацыяй пра яго. Нават пра тое, ці магчыма яму перадаваць звычайныя пасылкі. Яна згадала, што для яе гэта добра зразумелае «свята пасылкі», бо яе муж таксама ў свой час быў у турме. Я не ведаю польскай мовы, але мы добра разумеліся без перакладчыка. Я падзякавала спадарыні Ганне за тое, што Польшча адна з краін, якая паслядоўна адстойвае сваю пазіцыю ў абарону палітвязняў і правоў чалавека ў Беларусі. Гэтае тэлефанаванне неяк усцешыла мяне».

Марына Адамовіч расказала, што адвакатка не бачыла Міколы Статкевіча ўжо амаль два месяцы, з 29 снежня. Першыя лісты пачалі даходзіць пасля пасяджэння Еўрапарламента ў студзені.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі37

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

«Я страціла сэнс жыцця». Спявачцы Рыце Дакота забаранілі выступаць у Расіі30

У Будславе археолагі адкапалі старажытны падмурак касцёла

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе40

Сёлета кляшчы кусаюць беларусаў амаль на 11% часцей, чым летась

Столькі праблем, а тут Стрыжак з яго падлеткавымі гульнямі40

Катар прыгразіў Еўропе скарачэннем паставак газу3

Колькасць пацверджаных расійскіх ваенных страт перавысіла 120 тысяч чалавек12

У цэнтры Брэста паставілі гіганцкі помнік гузіку9

Праект Belaruskicry прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі37

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць