Кіраўнік кампаніі «Гавары праўду» даў разгорнутае інтэрв’ю сайту Naviny.by.
— Вы лічыце, што сілавыя акцыі — ператрусы, допыты — у найбліжэйшы час спыняцца? — запытаўся ў яго журналіст.
— Калі ва ўладзе ёсць людзі, якія думаюць стратэгічна і не баяцца казаць чалавеку, які прымае рашэнні, пра рэальную сітуацыю ў краіне, то гэта было б самае правільнае і лагічнае папярэдняе выйсце.
Патрэбен выпуск пары, відавочна, што пратэстны электарат у Беларусі прыкметна вырас. Наяўная палітычная апазіцыя не здольная ў поўнай меры адказаць на яго запыты. Значыць, у грамадстве ёсць рэальны попыт на такую камунікацыю і на новыя палітычныя сілы», — намякае Дзмітрыеў на тое, што ягоная структура магла б выконваць такую ролю.
У тым самым інтэрв’ю Дзмітрыеў прапануе мараторый на «непрадуманыя вулічныя акцыі».
Каментары