Улада1717

Беларускі КДБ распачаў інфармацыйную вайну супраць Польшчы?

Ананім расcылае дакументы, якія называе тэлеграмамі МЗС Польшчы ў пасольства ў Мінску.

На працягу апошніх некалькіх дзён у польскія СМІ і недзяржаўныя арганізацыі трапілі падробленыя дакументы МЗС Польшчы, якія сведчаць аб, быццам бы, кіраванні палякамі беларускай апазіцыяй.
У замежнапалітычным ведмастве Польшчы заяўляюць, што не маюць да гэтых дакументаў ніякага дачынення. Справай «ліпавых тэлеграмаў» занялося Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы.

У першай частцы «кампрамату», які па форме вельмі нагадвае каблаграмы ад Wikileaks, невядомыя асобы разаслалі незашыфраваныя тэлеграмы, якія быццам бы МЗС дасылаў у пасольства, а таксама адказы амбасады ў Варшаву. А другой частцы знаходзяцца заявы на атрыманне віз для стыпендыстаў праграмы Каліноўскага і планаваныя Брэсцкім консульствам выдаткі на польскую меншасць.

З падробленых МЗСаўскіх дэпеш вынікае, што міністар Сікорскі загадаў супрацоўніку пасольства ў Мінску выплаціць 80 тыс. еўра Уладзімеру Някляеву на арганізацыю дэманстрацыі 19 снежня.

4 студзеня МЗС, быццам бы, накіраваў загад актывізаваць супрацоўніцтва з Аляксандрам Мілінкевічам. У тэлеграме гаворыцца, што пасля пасадкі лідэраў апазіцыі асоба Мілінкевіча найбольш пасуе на новага лідара.

На наступны дзень, як вынікае з «дакументаў», у Мінск, Гродна і Брэст трапіў загад спыніць супрацоўніцтва з Саюзам палякаў і асабіста з Борыс, Арэхва і Пачобутам. Цікава, што дзейнасць Пачобута характарызавалася, як «шкодная польскай дзяржаве».

«Гэты матэрыял распаўсюджваецца ў розных асяродках у Польшчы. Гэтая так званая карэспандэнцыя паміж Міністэрствам замежных спраў і дыпламатычнымі пляцоўкамі ў Беларусі з’яўляецца фальшывай, такія дэпешы ніколі не высылаліся. Дзяржаўныя службы ўжо разглядаюць гэтае пытанне», — кажа прэс-сакратар польскага МЗС Марцін Басяцкі.

Калі гэта фальшыўка, то хто яе аўтар? Польскія эксперты схіляюцца да думкі, што «дэпешы» зробленыя беларускім КДБ. Магчыма, расійскім. Спецслужбы такім чынам жадаюць скарыстацца з чарговага абвастрэння беларуска-польскіх адносінаў. Змест «дэпеш» яскрава сведчыць аб гэтым.

У той жа час журналісты лічаць, што некаторыя з апублікаваных дакументаў сапраўдныя. Метадам змешвання сапраўдных тэкстаў (заявы каліноўцаў на візы) ды падробных і дасягаецца патрэбны эфект.

«Наша Ніва» звярнулася па каментар да старшыні Рады СПБ Андрэя Пачобута, які таксама фігуруе ў «дэпешах».

«Наша Ніва»: Андрэй, учора стала вядома аб з’яўленні ў рэдакцыях буйных польскіх СМІ лістоў, якія нібыта ўтрымліваюць звесткі аб невядомай дзейнасці Польшчы ў дачыненні да Беларусі. Як можаце гэта пракаментаваць?

Андрэй Пачобут: Апошнім часам Польшча актыўна уплывае на палітыку ЕС у дачыненні да Беларусі. Гэта вельмі не падабаецца беларускім уладам. Менавіта адсюль гэтыя напады на польскае МЗС і асабіста на міністра замежных спраў Сікорскага.

«НН»: Вам вядомыя нейкія падрабязнасці атрымання рэдакцыямі польскіх СМІ гэтых дакументаў? Як яны ўспрымаюцца ў Польшчы?

АП: Пакуль я бачыў толькі публікацыю ў «Рэчыпасполітай», а таксама штотыднёвік «Не». Апошні лічыцца ў Польшчы вельмі неадназначным, часта крытыкуе ўлады. Але нават гэтае СМІ вельмі асцярожна паставілася да «дэпешаў». Ад супрацоўнікаў тыднёвіка «Не» мне вядома, што рассылка «дэпешаў» адбываецца з адрасу, зарэгістраванага на польскім электронным партале, але сам адпраўнік знаходзіцца ў Мінску. У сувязі з гэтым знайсці рэальнага адпраўшчыка будзе праблематычна.

«НН»: У ананімных лістах, разасланых па рэдакцыям, шмат увагі надаецца незалежнаму СПБ і вам асабіста. Чым гэта можа быць выклікана?

АП: Гэта яшчэ адна спроба ўдарыць па аўтарытэце Сікорскага. Справа ў тым, што яго палітычныя апаненты моцна крытыкуюць міністра замежных спраў за палітыку ў дачыненні да СПБ. «Дэпешы», па задуме іх аўтараў, павінны толькі пагоршыць пазіцыі Сікорскага. Таму і пішуць там аб Саюзе палякаў. Гэта тэма, якая хвалюе польскае грамадства.

«НН»: Уся гэтая гісторыя можа мець рэальны вынік?

АП: Думаю, што не. Ніякага выніку не будзе. Аўтары гэтай рассылкі не ўлічылі, што ў вольнай краіне кожную паперку можна лёгка спраўдзіць, праверыць, адсачыць. Таму гэтая гісторыя ад самага пачатку не можа мець поспеху.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль3

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская шукае ў Варшаве касметолага і трэнера па боксе30

Трамп адкрыта выказаў падтрымку Віктару Орбану на выбарах4

Форма зборнай Гаіці выклікала сапраўдны фурор на Зімовых Алімпійскіх гульнях. Але яе ледзь не забаранілі2

Еўракамісія прадставіла прапановы па 20‑м пакеце санкцый супраць Расіі. Яго маюць прыняць да гадавіны вайны

Калеснікава падзякавала за падтрымку і кілаваты цеплыні і святла, якія яны адчула ў апошнія дні12

«Гэта ж махінацыя». Беларуска дапамагла сяброўцы зрабіць польскую візу і атрымала галаўны боль з банкам5

Франак Вячорка і Аляксандр Дабравольскі пераязджаюць у Варшаву разам з Ціханоўскай26

У Беларусі пасля «Улі» хочуць абмежаваць цэны на таксі2

«Моцныя сутаргі па ўсім целе». 18‑гадовы Мацвей расказаў, як яго ўдарыла токам у мінскім тралейбусе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль3

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць