Улада1919

Наста Палажанка атрымала прэмію Дзярждэпартамента ЗША

Часовы павераны ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан уручыў Міжнародную жаночую прэмію «За мужнасць» намесніцы старшыні «Маладога фронту» Насьце Палажанцы. 20-гадовая Наста стала першай беларускай, узнагароджанай прэстыжнай прэміяй, якую Дзярждэпартамэнт ЗША штогод уручае 10 жанчынам розных узростаў і нацыянальнасцяў.

З нагоды Міжнароднага дня жанчын часовы павераны ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан наладзіў урачысты прыём, на які былі запрошаныя жанчыны-праваабаронцы, журналісткі, маці пацярпелых ад уладаў грамадскіх актывістаў. Аднак галоўнай падзеяй урачыстасці сталася ўручэнне прэміі Насце Палажанцы. Падчас цырымоніі ўзнагароджаньня Майкл Скэнлан сказаў: «Дзяржсакратар штогод уручае гэтую ўзнагароду жанчынам, якія адважна бароняць правы жанчын, асноўныя правы чалавека і прынцыпы дэмакратыі. І Наста сапраўды адпавядае ўсім гэтым якасцям. Яна ўвасабляе выдатны прыклад патэнцыйнай грамадскай актыўнасці ў Беларусі. Не зважаючы на палітычны ціск, які зведала сама Наста і яе сям’я, яна працягвае бараніць свабоду грамадзянскай супольнасці і змагацца за правы чалавека. Нягледзячы на сур’ёзныя і вялікія перашкоды яна працягвае верыць, што можна дамагчыся лепшай будучыні».

Урачыстае ўшанаванне атрымальніц прэмій Дзярждэпартаменту ЗША адбылося 8 сакавіка ў Вашынгтоне. Дзяржсакратар Хілары Клінтан падчас уручэннявыказала шкадаванне, што беларуска Наста Палажанка ня можа асабіста атрымаць узнагароду.

Наста Палажанка: «Адчуваю, безумоўна, радасць і гонар за тое, што мне давялося прэзентаваць мужную частку нашага грамадзтва — нашых жанчын, якіх вельмі шмат. Гэта і жонкі, і маці палітвязняў, і дзяўчаты, якія іх чакаюць. Бо ад падтрымкі жанчын, ад іх духу залежыць тое, як пачуваюцца нашы мужчыны ў турме. І таму я лічу, што гэтая ўзнагарода — вялікая адказнасць і на мне. І я ўсведамляю, што гэтая ўвага для мяне абавязвае мяне рабіць усё магчымае, каб усе зняволеныя выйшлі на свабоду».

Сярод многіх іншых вядомых і актыўных беларускіх жанчын, якія прысутнічалі на цырымоніі ўручэння прэміі Насьце Палажанцы, — народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка: «Гэта такі мужны чалавек — хоць і дзіця яшчэ зусім. Але колькі ў яе моцы, гарту і імкнення, каб прыйшла свабода ў Беларусь! Я проста шчаслівая за Насту».

Каментары19

Цяпер чытаюць

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу8

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці ДТЗ у Грозным: загінуў кіроўца аўто, у які ўехаў картэж Адама Кадырава8

ДТЗ на МКАД: таксоўка ўрэзалася ў дарожную тэхніку, пацярпелі двое дзяцей

Якія гістарычныя аб’екты ў Мінску адрэстаўруюць у наступныя гады1

Аварыя на цепламагістралі ў Мінску — жыхары пяці раёнаў могуць застацца з халоднымі батарэямі4

Больш за 20 чалавек загінулі на поўдні Іспаніі ў чыгуначнай катастрофе4

«Праспект Нежалезнасці» Мікіты Найдзёнава: жар, нахабства і шмат любімага Мінска3

Новы сплаў металу змяняе форму крыла самалёта ў палёце2

Чаму ў школах не адмяняюць урокі ў моцныя маразы7

Траціна прададзеных у Мінску кватэр — даражэйшыя за 100 тысяч даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу8

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць