Рэдакцыі "Борісовскіх новостей" загадалі зняць лагатып з казырка.
Рэдакцыі «Борісовскіх новостей» загадалі зняць лагатып з казырка.
Незалежнае выданне атрымала з аддзела архітэктуры Барысаўскага райвыканкама ліст з прэтэнзіяй. Лагатып газеты на казырку пад’езда, дзе месціцца рэдакцыя, палічылі рэкламай, размешчанай без афармлення тэхпашпарта. У гэтым убачылі парушэннем закона «Аб рэкламе».
Галоўны рэдактар газеты Анатоль Букас рашыў лагатыпу не знімаць, бо не згодны з выстаўленымі прэтэнзіямі: ён лічыць шыльду проста ўказаннем на месца размяшчэння рэдакцыі.
У адказ з аддзела гандлю і паслуг райвыканкама ў газету прыйшло прадпісанне — з’явіцца для складання пратаколу аб адміністратыўным правапарушэнні.
Галоўны рэдактар кажа, што шыльда з лагатыпам вісіць над казырком пад’езда ўжо 8 гадоў. Сп. Букас упэўнены, што прэтэнзіі райвыканкама — гэта чарговы спосаб уладаў націснуць на выданне.
Нагадаем, што 10 студзеня ў рэдакцыі «БН» і дома ў галоўнага рэдактара выдання супрацоўнікі Барысаўскага РУУС правялі ператрусы з санкцыі УКДБ па Мінскай вобласці. З рэдакцыі вынеслі ўсю аргтэхніку. Тым не менш, рэдактару ўдалося працягнуць выпуск газеты.
-
Дзядок — апазіцыянерам: Займаючыся дыскрэдытацыяй Офіса Ціханоўскай, вы льяце ваду на млын рэжыму
-
«Марзалюк — гэта наш зубр». Як праўладны гісторык нечакана стаў трэндам для зумераў у тыктоку
-
«Шатл-бас спачатку спыніўся, а потым пачаў павольна каціцца назад». Беларус, які стаў відавочцам аварыі ў Тайландзе, расказаў падрабязнасці
Цяпер чытаюць
Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю
Каментары