Эканоміка

Выпуск акцый таксама будзе кантралявацца Лукашэнкам

У мэтах абароны інтарэсаў дзяржавы другая і наступныя эмісіі акцый адкрытых акцыянерных таварыстваў, якія перапрацоўваюць сельскагаспадарчую прадукцыю, створаных у працэсе прыватызацыі аб’ектаў, што знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, будуць узгадняцца з Лукашэнкам.
Як паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, Аляксандр Лукашэнка 11 сакавіка выдаў адпаведны дэкрэт нумар 1, якім унесены змяненні і дапаўненні ў Дэкрэт ад 20 сакавіка 1998 г. нумар 3 «Аб раздзяржаўленні і прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь».

Са згоды Дзяржкаммаёмасці дапускаюцца другая і наступныя эмісіі акцый адкрытых акцыянерных таварыстваў, якія не з’яўляюцца перапрацоўнікамі сельгаспрадукцыі, створаных у працэсе пераўтварэння рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў. Пры гэтым названыя ААТ павінны быць уключаны ў пералік юрыдычных асоб, што забяспечваюць функцыянаванне стратэгічна значных галін эканомікі і (або) іншыя важныя дзяржаўныя патрэбнасці, які зацвярджаецца ўрадам. Што ж датычыцца такіх ААТ, створаных у працэсе пераўтварэння камунальных унітарных прадпрыемстваў, то другая і наступныя эмісіі іх акцый дапускаюцца са згоды адпаведных мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

Дзяржкаммаёмасць таксама атрымлівае права прымаць рашэнні аб продажы і зніжэнні пачатковай цаны продажу прыналежных Рэспубліцы Беларусь акцый адкрытых акцыянерных таварыстваў, створаных у працэсе пераўтварэння рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў і ўключаных у план прыватызацыі, што зацвярджаецца ўрадам па ўзгадненню з кіраўніком дзяржавы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Усе навіны →
Усе навіны

«Як скрозь зямлю праваліўся». Трэція суткі ідуць пошукі зніклага падлетка ў Бярэзінскім раёне1

Лукашэнка анансаваў перамовы з дэлегацыяй ЗША13

Офіс Ціханоўскай: Падтрымліваем прынцыповую пазіцыю Літвы ў адносінах да рэжыму Лукашэнкі7

Клан Кадыравых ва ўладзе дасягнуў амаль 100 чалавек3

Польшча можа адкрыць мяжу з Беларуссю пасля 20 лістапада9

Трамп абяцае выплаціць грамадзянам ЗША па $2000 у якасці дывідэндаў ад мытных пошлін8

СК заклікае дарослых дзяцей пажылых бацькоў зрабіць ім памяткі на выпадак тэлефанаванняў незнаёмых1

Кіраўнік МУС Літвы: Ціск на Беларусь змяншае паток кантрабандных шароў2

У Бельгіі над АЭС лёталі тры беспілотнікі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць