Улада1515

Сенат ЗША прыняў жорсткую рэзалюцыю па Беларусі

Прапанаваныя меры: падтрымка апазіцыі, пашырэнне «спісу неўяздных», эканамічныя санкцыі і — забраць у Мінска права на хакейны чэмпіянат-2014.

Сенат ЗША адзінагалосна прыняў рэзалюцыю, якая асуджае прэзідэнцкія выбары ў Беларусі ў снежні 2010 году як нелегітымныя і ашуканскія ды заклікае беларускія ўлады да вызвалення ўсіх палітычных вязняў.

Рэзалюцыя заклікае прэзідэнта ЗША і дзяржсакратара ЗША каардынаваць палітыку ЗША адносна Беларусі з палітыкай Еўразвязу; узнавіць тэхнічную і матэрыяльную падтрымку апазіцыі і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі; пашырыць амерыканскі спіс службовых асобаў Беларусі, адказных за пераслед апанентаў рэжыму паьля 19 снежня 2010, і накласці мэтанакіраваныя санкцыі на гэтых асобаў ды іх сямейнікаў; вызначыць далейшыя прадпрыемствы, якія ўзбагачаюць рэжым Аляксандра Лукашэнкі, ды забараніць гандаль з імі і замарозіць іх актывы.

Рэзалюцыя заклікае Еўразвяз далучыцца да амерыканскіх санкцыяў супраць «Белнафтахіму» («Лакафарбы» і «Шкловалакна»);
спыніць усе праекты ў адносінах да беларускіх уладаў, адказных за падаўленне апазіцыі і парушэнні правоў чалавека, ды выключыць беларускіх службовых асобаў з удзелу ў сустрэчах Усходняга партнёрства; пашырыць еўрапейскі спіс службовых асобаў Беларусі, адказных за пераслед апанентаў рэжыму пасля 19 снежня 2010, і накласці мэтанакіраваныя санкцыі на гэтых асобаў ды іх сямейнікаў.

Рэзалюцыя таксама

заклікае Міжнародную хакейную федэрацыю забраць у Беларусі права на арганізацыю чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе, калі беларускія ўлады ня вызваляць усіх палітзняволеных.

Рэзалюцыя была ўнесеная на разгляд Сенату ЗША 9 сакавіка сенатарамі Дыкам Дэрбінам, Джозефам Ліберманам, Джонам Маккейнам, Бенджамінам Кардынам.

Прадстаўляючы рэзалюцыю ў Сенаце, сенатар Джозеф Ліберман сказаў, сярод іншага, што рэзалюцыя «скажа дысідэнтам у Беларусі, што мы не забылі і не забудзем ні пра іх, ні пра іхную справу, што мы памятаем іх імёны і будзем салідарна стаяць побач з імі, пакуль яны не дасягнуць сваёй мэты — свабоднай і дэмакратычнай Беларусі.»

Каментары15

Цяпер чытаюць

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу2

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Берта, што шукала хлопчыка ў Бярэзінскім раёне, знайшлася

Мытны камітэт прыгразіў Літве захадамі ў дачыненні да грузавікоў, што знаходзяцца ў Беларусі2

Марына Ментусава назвала свой топ-5 самых сэксуальных беларускіх мужчын25

Спявачку Манетачку забралі ў бальніцу проста падчас канцэрта ў Рызе3

«Крылы» на Свіслачы і 28 елак. Як упрыгожаць Мінск да Новага года і калі ўключаць святочную ілюмінацыю

МЗС: Больш за тысячу літоўскіх фур у Беларусі перамесцяць на спецстаянкі ў раёне «Катлоўкі»

Расійская вулічная спявачка Наока не выйшла на свабоду пасля другога арышту1

«Праз пакаленне ў Афрыцы будзе нараджацца палова ўсіх дзяцей свету». Чаму Паўднёвая Карэя вымірае і чым цікавы прыклад Ізраіля10

«Ён адказаў: Я ненавіджу хахлоў. І ўсё». Алексіевіч расказала, з якімі людзьмі ёй давялося гаварыць, збіраючы матэрыялы для новай кнігі18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу2

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць