Улада22

«Витебский курьер» выкідаюць на вуліцу

Трэці раз за год. Галоўны рэдактар газеты Уладзімір Базан: «Усё тлумачыцца проста: неўзабаве выбары, і ўлады хочуць пазбавіцца ад газеты».

6 сьнежня, у аўторак, у першай палове дня рэдакцыя незалежнай грамадска-палітычнай газеты «Витебский курьер» атрымала пісьмовае распараджэнне ад свайго арэндадаўцы – ААТ «Элсан» – вызваліць займаемае памяшканне напрацягу двух сутак: да 12 гадзін 8 снежня.

У лісце паведамляецца, што дагавор арэнды памяшкання прызнаны несапраўдным, а ў дужках удаклядняецца – «ничтожным». Да такога рашэння прыйшоў наглядальны савет прадпрыемства «Элсан». Ліст падпісаны яго дырэктарам Дзмітрачэнка (па-руску ягоныя ініцыялы – В.Г.). У лісце таксама ўказана, што пры заключэнні дагавора арэнды былі дапушчаныя парушэнні заканадаўства, а менавіта: размяшчэнне рэдакцыі ў гэтым будынку не было ўзгоднена з адміністрацыяй Першамайскага раёна Віцебска, на тэрыторыі якога і знаходзіцца зараз «Витебский курьер».

Галоўны рэдактар газеты Уладзімір Базан лічыць гэты загад «паліцэйскім» і супрацьзаконным: «Рэдакцыя не парушыла ніводнага пункту дагавора арэнды, тым больш, за такі непрацяглы час, што мы знаходзімся ў новым будынку пасля пераезду 20 кастрычніка. Мінула толькі паўтара месяца. І вось зараз зноў нам загадана, прычым, як у арміі, перадыслацыравацца ў 48 гадзін на новае месца. Але ўсё тлумачыцца проста: неўзабаве выбары, і ўлады хочуць пазбавіцца ад газеты».

Раней, калі газету выганялі з былых памяшканняў (за год яна перажыла два пераезды), то ніколі не патрабавалі вызваліць памяшканне за такі кароткі тэрмін. На пераезд былыя гаспадары давалі досыць шмат часу. Здаецца, гэта ўвогуле прэцэдэнт у Беларусі: улады дасюль не абыходзіліся так жорстка ні з адным недзяржаўным выданнем.

Галоўны рэдактар не выключае, што а 12 гадзіне 8 снежня ў офісе газеты можа з’явіцца хто заўгодна з карных органаў.

Народныя навіны Віцебска

Глядзі яшчэ:

«Віцебскі кур'ер» зноў мусіў пераехаць

«Витебский курьер» на мяжы выжываньня

У Віцебску аб’явіўся свой Атрошчанка

«Витебский курьер М» выклікалі ў суд

«Віцебскі кур’ер М» засудзілі

Аўтары пагроз у адрас недзяржаўных газет недасягальныя для міліцыі?

Газета «Витебский курьер М» атрымала ўзнагароду ад праваслаўнай царквы

Каментары2

Цяпер чытаюць

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі5

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі

Усе навіны →
Усе навіны

«Нафіг візы. Я больш не буду ездзіць у краіны, якія не зацікаўленыя ў турыстах настолькі, што закрываюць межы»53

МАК збіраецца забараніць спартоўцам-трансгендарам удзельнічаць у жаночых спаборніцтвах10

У турме ў Эквадоры знайшлі дзясяткі павешаных вязняў1

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Ва Украіне на рынку заўважылі масла, вельмі падобнае да беларускага7

На таргі трапіў загадкавы недабудаваны замак з 1990‑х недалёка ад Мінска

Па дарозе ў Мінск пад Дзяржынскам учора ўтварыліся вялікія заторы2

Як будзем працаваць на Каляды і Новы год1

Расія прыдумала, як завабіць на фронт злачынцаў з розных краін13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі5

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць