Меркаванні2424

Le Monde: Трэба спыніць Лукашэнку цяпер, інакш ён стане другім Кадафі

Пакуль увага Захаду прыкаваная да рэвалюцый у арабскім свеце, дыктатура ў Беларусі раскручвае механізм рэпрэсій.

Пакуль увага Захаду прыкаваная да рэвалюцый у арабскім свеце, дыктатура ў Беларусі ўсё мацней раскручвае механізм рэпрэсій, піша Le Monde.

Заснавальнік і старшыня праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі, які 24 сакавіка наведаў Парыж, заклікаў французскі МЗС ужыць эканамічныя санкцыі супраць беларускага рэжыму.

Міжнародная федэрацыя за правы чалавека найбліжэйшым часам мае намер апублікаваць даклад аб рэпрэсіўных акцыях уладаў Беларусі. Па словах кіраўніка місіі FIDH ў Беларусі Сашы Кулаевай,

«навіной сталі рэпрэсіі ў дачыненні да адвакатаў, якія абараняюць затрыманых, у прыватнасці, кандыдатаў ад апазіцыі». Яна адзначае, што «такога не было нават за савецкім часам».

21 сакавіка ЕС дадаў 19 імёнаў да спісу з 158 беларускіх службовых асобаў, якім забаронены ўезд у ЕС праз іх датычнасць да нядаўніх рэпрэсіяў. Аднак гэтыя меры, па словах старшыні «Вясны», «малаэфектыўныя». «Лукашэнка вельмі спалохаўся, — прыводзіць словы Бяляцкага выданне. — Як мы бачылі на прыкладзе Туніса і Егіпта, такія рэжымы могуць загінуць у любы момант. Перад выбарамі яму здалося, што свабода слова прывядзе да страты кантролю над грамадствам, і ён спалохаўся».

Бяляцкі выступае за ўзмацненне жорсткасці санкцый эканамічнага парадку, каб задушыць рэжым і справакаваць яго распад.

«У іх страўнік замест мозгу, — кажа пра беларускіх чыноўнікаў Бяляцкі. — Яны думаюць толькі пра прывілеі і міжнародныя крэдыты.
Калі з імі гавораць пра гуманістычныя каштоўнасці, у вачах у іх пуста».

На думку Бяляцкага, Еўрасаюзу варта разгледзець тры тыпы мераў: спыненне прадстаўлення крэдытаў, адмова ад закупак зброі і нафтапрадуктаў у Беларусі. «Калі дзейнічаць хутка, рэжым можа рухнуць у лічаныя месяцы», — лічыць праваабаронца.

Пры гэтым Le Monde піша са спасылкай на пэўныя крыніцы, што

беларускія валютныя рэзервы амаль вычарпаныя, рэальны дэфіцыт бюджэту дасягае катастрафічных велічыняў, над краінай навісла пагроза дэвальвацыі.
«Трэба спыніць Лукашэнку цяпер, інакш ён стане другім Кадафі», — цытуе выданне словы Сашы Кулаевай.

Каментары24

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Хутка 4 мільёны працоўных сагнуцца, на карачкі стануць, і мы не зможам ім нармальны заробак плаціць25

Лукашэнка: Хутка 4 мільёны працоўных сагнуцца, на карачкі стануць, і мы не зможам ім нармальны заробак плаціць

Усе навіны →
Усе навіны

Генеральны сакратар НАТА падтрымаў ідэю Трампа спыніць вайну ва Украіне па лініі фронту

Лукашэнка загадаў чыноўнікам праводзіць нарады на выходных і пасля працы2

Музыкант Алег Скрыпка: Я за вайсковы пераварот21

Беларус прадае слоік мёду за 1500 рублёў. За што такія грошы6

Не ўскладняйце, Мікола. Бугай адказвае Дзядку40

«Ён сапраўды як мала хто заслужыў яе» — Мілінкевіч пра прэмію для Пачобута4

Турыстка назвала Гродна «невялікім правінцыйным гарадком». Беларусы не пагадзіліся27

Пяць жыхароў Навагрудка асудзілі за стварэнне дваровага чата. Усіх у калонію4

На Аўтазаводскай лініі метро спыняўся рух цягнікоў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Хутка 4 мільёны працоўных сагнуцца, на карачкі стануць, і мы не зможам ім нармальны заробак плаціць25

Лукашэнка: Хутка 4 мільёны працоўных сагнуцца, на карачкі стануць, і мы не зможам ім нармальны заробак плаціць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць