Эканоміка1010

Радовішчы сланцавага газу беларусы будуць шукаць разам з палякамі

Пра гэта паведаміў намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Анатоль Ліс 30 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Пошукавыя геолагаразведачныя работы будзе праводзіць РУП «Вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта» ў раёне Брэста ў супрацоўніцтве з польскай кампаніяй.

Ліс адзначыў, што, як заяўляюць у Нацыянальнай акадэміі навук, у Беларусі дагэтуль не выяўлена радовішчаў сланцавага газу.

«І казаць пра яго здабычу або перапрацоўку пакуль ніякага сэнсу няма», — сказаў ён.

Як удакладніў намеснік генеральнага дырэктара РУП «Белгеалогія» Яраслаў Грыбік, у перспектыве работы па пошуку сланцавага газу запланаваны ў Падляска-Брэсцкай упадзіне і Прыпяцкім прагібе.

Грыбік таксама паведаміў аб планах на найбліжэйшую пяцігодку па павелічэнні прыросту прамысловых запасаў нафты і паляпшэнні іх якасці. З гэтай мэтай плануецца пашырыць глыбіню пошуку нафты: у 2011 годзе ў Магілёўскай вобласці мяркуецца прабурыць свідравіну глыбінёй прыкладна 5 тыс. метраў з ацэнкай ніжніх гарызонтаў асадкавага чахла.

У перспектыве плануецца пашырэнне геаграфіі пошуку нафты. Калі традыцыйна ён выконваецца ў асноўным у паўночнай зоне Прыпяцкага прагібу, то ў будучыні будуць пашыраны пошукавыя работы ў паўднёвай і цэнтральнай яго частках.

Як паведаміў Грыбік, агульны аб’ём прыросту прамысловых запасаў нафты за 2011–2015 гады, згодна з планамі, павінен скласці 6,5 млн. тон.

Сёння ў Беларусі налічваецца 75 радовішчаў нафты, у асноўным на тэрыторыі Прыпяцкага прагібу. З пачатку распрацоўкі здабыча нафты на іх дасягнула 122 млн. тон, астатнія запасы на радовішчах — 56 млн. тон. Рэсурсы нафты ў Прыпяцкім прагібе ацэньваюцца прыкладна ў 160 млн. тон.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Максім Знак наведаў спектакль «Зэкамерон», пастаўлены па ягонай кнізе, напісанай у СІЗА4

Максім Знак наведаў спектакль «Зэкамерон», пастаўлены па ягонай кнізе, напісанай у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

«Да шостай ранку пяклі». Як украінцы беларускіх палітвязняў пакармілі6

Спевака, беларуса з афрыканскімі каранямі адправілі ў калонію за ўдзел у пратэстах3

Літоўская паліцыя бярэ на сябе ахову Святланы Ціханоўскай12

У Мінску пачаў працаваць першы навагодні кірмаш

ЗША прыпыняе розыгрыш грын-картаў12

15 гадоў таму адбылася другая Плошча — людзі пратэставалі супраць фальсіфікацыі выбараў-20104

«Шато дэ Пакет»: у сацсетках жартуюць з таго, што «Белавія» пачала наліваць на рэйсах непрыстойна таннае віно3

Лукашэнка на УНС зноў згадаў Пратасевіча: Цяпер ужо вядома, што ён наш чалавек14

Лідары ЕС дамовіліся выдзеліць Украіне 90 млрд еўра. Замарожаныя расійскія актывы выкарыстоўвацца не будуць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Максім Знак наведаў спектакль «Зэкамерон», пастаўлены па ягонай кнізе, напісанай у СІЗА4

Максім Знак наведаў спектакль «Зэкамерон», пастаўлены па ягонай кнізе, напісанай у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць