Меркаванні1717

Лук’янаў: Расія будзе ставіць усё больш жорсткія ўмовы

Галоўны рэдактар часопіса «Россия в глобальной политике» Фёдар Лук’янаў пракаментаваў для «НН» апошнія тэндэнцыі ў беларуска-расійскіх адносінах.

Галоўны рэдактар часопіса «Россия в глобальной политике» Фёдар Лук’янаў пракаментаваў для «НН» апошнія тэндэнцыі ў беларуска-расійскіх адносінах.

«Наша Ніва»: Ці прагягне Расія фінансаванне/крэдытаванне беларускай улады?

Фёдар Лук’янаў: Думаю, што новыя крэдыты з’явяцца. Толькі што ўмовы будуць усё больш жорсткімі. Замежныя донары, міжнародныя арганізацыі ж таксама выдзяляюць грошы пад пэўныя ўмовы рэфармавання ў гаспадарцы, якія адпавядаюць задачам крэдытораў. Гэта робіцца для таго, каб была большая імавернасць вяртання гэтых крэдытаў. Напэўна,

час бязвыплатнай, палітычна матываванай дапамогі канчаецца.
Цяпер прыспела пара такіх прагматычных стасункаў.

«НН»: Фінансуючы Лукашэнку, Расія імкнецца да ўмацавання залежнасці Беларусі?

ФЛ: Я б не ставіў так пытанне. Масква імкнецца да ўмацавання і развіцця тых праектаў, што здзяйсняюцца ў рамках адносін Расіі, Беларусі і Казахстана. Гэта найперш ідэі Мытнага саюза. Натуральна, што

Масква будзе настойваць на ўмовах выгадных для сябе,
а задача Мінска — выбіванне ўмоваў выгадных для ўсіх удзельнікаў. Мяркую, што бакі будуць таргавацца да апошняга. Але ў гэтым няма нічога кепскага.

«НН»: Ці ёсць такі варыянт, што Расія зусім адмовіць Лукашэнку ў грошах?

ФЛ: У выпадку вострага палітычнага канфлікту — так. Але думаю, што ініцыяваць гэта можа толькі сам Лукашэнка. Беларускі лідар чалавек азартны, ён не баіцца ісці на абвастрэнне. Калі ж гэта не будзе пераходзіць межаў звычайнага торгу, то нічога не зменіцца.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»30

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

Кучынскі: Візіт Ціханоўскай ва Украіну адбудзецца ў хуткім часе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць