Свет22

Кадафі напісаў ліст Абаму

Кадафі і яго асяродзьдзе шукаюць шляхі адступленьня, якія дапамогуць ім выйсьці з гульні з найменшымі стратамі.

Так амэрыканскія назіральнікі успрынялі нечаканыя спробы Кадафі ўвайсьці ў кантакт з Вашынгтонам. Прадстаўнікі дзярждэпартамэнту пацьвердзілі, што яны атрымалі ліст за подпісам Муамара Кадафі, зьвернуты да Барака Абамы — паводле Кадафі, «нашага дарагога сына». У пасланьні, якое апынулася ў распараджэньні агенцтва «Асашыэйтэд Прэс», аўтар заклікае прэзыдэнта Абаму спыніць паветраную кампанію НАТА, «несправядлівую вайну супраць маленькага народу ў краіне, якая разьвіваецца», абяцае ўзносіць малітвы за прэзыдэнта і жадае яму посьпехаў у наступнай выбарчай кампаніі.

Ліст, напісаны няўпэўненай ангельскай са шматлікімі памылкамі, але ў высокім стылі. І выглядае ў кантэксьце амэрыканскіх дыскусій аб хадзе лівійскай апэрацыі эпісталярным кур’ёзам, ад якога адмахнулася дзяржсакратар Гілары Клінтан:

«Я ня думаю, што існуе няпэўнасьць адносна таго, што патрабуецца ад спадара Кадафі ў дадзены момант. З гэтым згодная міжнародная супольнасьць.
Чым хутчэй ён выканае патрабаваньні, чым хутчэй спыніцца праліцьцё крыві, тым лепш будзе для кожнага».

Мінімальную цікавасьць пакуль прыцягнула і прыватная місія былога кангрэсмэна Курта Ўэлдана, які адправіўся ў Трыпалі на запрашэньне Кадафі. Уэлдан мае даўнія сувязі зь сям’ёй Кадафі, і ідэі, якія відавочна выбіваюцца з дыяпазону прымальных для Злучаных Штатаў рашэньняў лівійскага крызысу. Напрыклад, ён мяркуе, што Кадафі можна пераканаць адмовіцца ад улады, прапанаваўшы яму цырыманіяльны пост кіраўніка Афрыканскага саюзу. У сваім артыкуле ў «Нью-Ёрк Таймс» Уэлдан кажа, што трэба даць магчымасьць сыну Кадафі Сэіфу застацца ля улады, калі ён набярэ дастатковую колькасьць галасоў у выніку свабодных выбараў. Бо, у рэшце рэшт, менавіта Сэіф пераканаў бацьку прызнаць адказнасьць за падрыў «Боінга» над Шатляндыяй і выбух дыскатэкі ў Бэрліне. Паводле Ўэлдана, у яго няма ніякіх даручэньняў ад Белага Дому, яго місія выключна прыватная — пераканаць Кадафі сысьці, і ён падтрымлівае стратэгію прэзыдэнта Абамы.

На погляд уплывовага аглядальніка «Нью-Ёрк Таймс» Нікаласа Крыстофа, тактыка Кадафі відавочная: «Я ня думаю, што існуе колькі-небудзь сур’ёзная верагоднасьць таго, што Ўэлдан пераканае яго адмовіцца ад улады.
Усё гэта даказвае, што сям’я Кадафі ўсьведамляе, што яна знаходзіцца ў адчайнай сытуацыі і спрабуе дзейнічаць рознымі шляхамі, спадзеючыся знайсьці менш балючы выхад. Ён запрашае Ўэлдана, ён адпраўляе ліст Абаму, ён пасылае прадстаўніка ў Лёндан і да грэкаў».

Але пошук пажарнага выхаду для сям’і Кадафі вельмі ўскладняе той факт, што Рада Бясьпекі даручыла міжнароднаму крымінальнаму суду разгледзець дзеяньні Кадафі і яго ўраду на прадмет наяўнасьці ў іх прыкмет злачынства супраць чалавечнасьці. Калі яны будуць выяўлены, статус палітычнага выгнанца ня выратуе Кадафі ад выдачы суду.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Беласток на вушах праз знікненне актывіста Вайцяхоўскага, суседа памерлага шпіёна Усера. А той цішком вярнуўся ў Беларусь7

Беласток на вушах праз знікненне актывіста Вайцяхоўскага, суседа памерлага шпіёна Усера. А той цішком вярнуўся ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын6

Бондарава і ўсе астатнія. Топ-20 беларусаў, пра якіх у 2025 годзе чыталі ў беларускай Вікіпедыі13

Рубіа заявіў, што ЗША збіраюцца купіць Грэнландыю, а не забіраць яе сілай7

Севярынец: Аўтуховіча ў турме прызнаюць легендай нават тыя, хто супрацоўнічае з адміністрацыяй. Ён крэмень2

«Нават сабака баіцца». У Оршы вырасла гара смецця, але яе ніхто не прыбірае1

Леся Руднік больш не дырэктарка Цэнтра новых ідэй. З арганізацыі сыходзіць Генадзь Коршунаў41

Лукашэнка прызнаўся, што гэта ён папрасіў у Бога шмат снегу і мароз. І прапанаваў выяўляць ворагаў з дапамогай абраза27

Бяляцкі ў тэксце для New York Times: Свет не павінен спісваць Беларусь як краіну, якая канчаткова адышла ў сферу ўплыву Расіі38

Выйшаў апошні выпуск «Загляне сонца» з Мікітам Мелказёравым5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беласток на вушах праз знікненне актывіста Вайцяхоўскага, суседа памерлага шпіёна Усера. А той цішком вярнуўся ў Беларусь7

Беласток на вушах праз знікненне актывіста Вайцяхоўскага, суседа памерлага шпіёна Усера. А той цішком вярнуўся ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць