«Дарагія сябры! Я дома…»
Адпушчаны з СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыездзе Аляксандр Фядута зрабіў кароткі запіс у сваім блогу ў «Жывым журнале»: «Дарагія сябры! Я дома. Дзякуй усім за падтрымку. У ЖЖ буду не раней серады».
Адзін з лідэраў кампаніі «Гавары праўду!», давераная асоба Уладзімера Някляева на прэзідэнцкіх
Фядута быў затрыманы раніцай 20 снежня і дастаўлены ў СІЗА КДБ. Спачатку ён абвінавачваўся па артыкуле 293 Крымінальнага кодэкса ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках у Менску 19 снежня (да 15 гадоў пазбаўлення волі). 30 сакавіка следчае ўпраўленне папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама прад’явіла Фядута і шэрагу іншых фігурантаў абвінавачванне па арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх; максімальнае пакаранне — тры гады пазбаўлення волі).
«У адпаведнасці з вынікамі праведзеных раней следчых мерапрыемстваў, у сувязі з усталяваннем асноўных абставінаў крымінальнай справы па факце масавых беспарадкаў, ролі кожнага з абвінавачаных і іх лініі паводзін следствам па ўзгадненні з органамі пракуратуры прынята рашэнне аб змяненні меры стрымання ў дачыненні да Фядуты А.І. з увязнення пад варту на падпіску аб невыяздзе і належных паводзінах «, — гаворыцца ў паведамленні, размешчаным 8 красавіка на сайце МУС.
Зніклы Анатоль Котаў быў партнёрам самага высокапастаўленага беларускага разведчыка, які пераехаў у Польшчу. Тут можа быць ключ да разгадкі яго знікнення

Зніклы Анатоль Котаў быў партнёрам самага высокапастаўленага беларускага разведчыка, які пераехаў у Польшчу. Тут можа быць ключ да разгадкі яго знікнення
«З татам вырашылі: наспеў час вучыцца па-беларуску». Жанчына расказала, як у 80-я гады ездзіла за 20 кіламетраў ад Мінска дзеля адукацыі на роднай мове

Каментары