Улада11

Беларускамоўнаму хоць з хаты не выходзь

ТБМ змагаецца за права на бясьпечнае жыцьцё для беларускамоўных беларусаў. Таварыства амаль дамаглося ад чыноўнікаў перакладу і выданьня беларускамоўных правілаў дарожнага руху. Упершыню за час існаваньня Беларусі і ўласна правілаў. Такі цуд.

ТБМ цягам двух гадоў спрабуе дамагчыся, каб Правілы дарожнага руху былі надрукаваныя і выдадзеныя па-беларуску. З гэтай ініцыятывай ТБМаўцы пааббівалі шмат чыноўніцкіх кабінэтаў.

Нарэшце, на гэтым тыдні Міністэрства юстыцыі пастанавіла ў афіцыйным адказе ТБМ, што пераклад мусіць зьдзейсьніць Міністэрства ўнутраных справаў, а ўжо потым надрукаваць Правілы мае Міністэрства транспарту.

Правілаў дарожнага руху на беларускай мове ніколі не існавала, ні за Савецкім часам, ні ў незалежныя часы. Цяпер, па словах старшыні ТБМ Алега Трусава, насьпела патрэба ў такім выданьні. Трусаў кажа, што МУС мае багата кадраў, каб зрабіць такі пераклад, але ТБМ гатовая аказваць міністэрству любую дапамогу.

«Калі МУС усё ж адмовіцца перакладаць Правілы дарожнага руху, то мы маем распачаць збор подпісаў». – сказаў Трусаў. Раней стараньнямі ТБМ у аўташколах жадаючым пачалі выдаваць пасьведчаньне кіроўцы на беларускай мове.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера14

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера

Усе навіны →
Усе навіны

Шкоду ад скрадзеных з Луўра каштоўнасцяў ацанілі ў 88 мільёнаў еўра4

У Расіі ўзарвалі чыгунку на ўчастку Пскоў-Пецярбург1

«Белтэлекам» патлумачыў, чаму былі перабоі ў працы сацсетак, анлайн-гульняў і іншых платформ

Чаму ўсё, за што бярэцца Лукашэнка, правальваецца23

Падрыхтоўка да сустрэчы Трампа і Пуціна ў Будапешце прыпыненая2

У Туркменістане цяжарная жанчына памерла, бо яе аўтамабіль не пусцілі праз картэж Бердымухамедава10

Былы кіраўнік Рэчыцы трапіў у СІЗА3

Са снежня ў Беларусі запрацуе «фінансавы маркетплэйс» з акцыямі і аблігацыямі дзяржаўных прадпрыемстваў7

У Еўропе ў адзін дзень загарэліся два НПЗ, якія атрымліваюць расійскую нафту2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера14

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць