Спорт44

Жаночы тэніс. Беларусь — Эстонія 5:0

Жаночая зборная Беларусі па тэнісе перамагла каманду Эстоніі і выйшла ў Сусветную групу ІІ Кубка Федэрацый.

Жаночая зборная Беларусі па тэнісе перамагла каманду Эстоніі і выйшла ў Сусветную групу ІІ Кубка Федэрацый.

Пасля першага гульнявога дня плей-оф Сусветнай групы ІІ Кубка Федэрацый зборная Беларусі перамагала Эстонію з лікам 2:0. Гульні праходзілі ў мінскім Палацы спорту.

У першы дзень Вікторыя Азаранка (№5 у сусветным рэйтынгу) выйграла ў Анэт Кантавей (№835) – 6:2, 6:0, а затым Вольга Гаварцова (№117) разграміла Маргіт Руйтэль (№451) – 6:0, 6:0.

Другі гульнявы дзень распачаўся адзіночным паядынкам паміж Дар’яй Куставай (№175) і Марэт Ані (№622). Перамогу ў двух сэтах атрымала беларуска – 6:3, 6:1. Наступнай на корт выйшлі Вольга Гаварцова (№117) і Анэт Кантавей(№835). У гэтай сустрэчы перамогу святкавала Вольга – 6:0, 6:2. На парны паядынак ад беларусак выйшлі Дар’я Кустава і Таццяна Пучак. Ад зборнай Эстоніі гулялі Марэт Ані і Анэт Кантавей. Перамогу зноў святкавалі беларускі – 6:2, 6:3. Агульны лік сустрэчы 5:0 на карысць Беларусі.

Кубак Федэрацыі найбуйнейшыя міжнародныя спаборніцтвы па тэнісу сярод жанчын – аналаг мужчынскага Кубка Дэвіса.

На шляху да плэй-оф беларускі ў лютым перамаглі зборныя Аўстрыі, Харватыі, Грэцыі і Польшчы. Да пачатку плэй-оф Беларусь займала 19-ы радок у сусветным рэйтынгу жаночых зборных. Эстонія да плэй-оф Сусветнай групы ІІ Кубка Федэрацый займала 13-ы радок. Пасля сённяшняй перамогі рэйтынг Беларусі павінен вырасці на некалькі пазіцый а з наступнага сезону жаночая зборная Беларусі па тэнісе будзе гуляць у больш мацнейшай Сусветнай групы ІІ.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ6

Лукашэнка падоўжыў на год бязвізавы рэжым для грамадзян еўрапейскіх краін3

Зяленскі пра выбары: Я заўсёды гатовы10

Беларусы апынуліся ў топе па вывучэнні моў у Duolingo8

За МКАДам знайшлі катэдж, выезд з варот якога магчымы толькі па сігнале святлафора ФОТАФАКТ5

Вальфовіч: У Беларусі ўжо ведаюць чалавека, які запускаў з Літвы дрон на Гродна16

Выставілі на продаж папулярную сетку цацачных крам1

Дзіцячы лагер пад Мінскам купілі за мільён даляраў, але ўжо праз пару месяцаў вярнулі назад2

У расійскім горадзе захацелі паставіць помнік «сям'і салдата СВА». Але жыхароў праект не натхніў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу29

Грамадствадапоўнена29

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць