Грамадства

Каб выправіцца на Каляды ў Польшчу, менчукі едуць па візы на заходнюю мяжу

У сталіцы чарга ў кансулят расьпісаная на месяц. Не ратуе і зварот і ў турыстычныя агенцыі.

Перад зімовымі сьвятамі менчукі, што жадаюць адзначыць Новы год і Каляды ў Польшчы, сутыкнуліся з праблемамі. Зь 15 менскіх турагенцыяў толькі дзьве прапануюць адпачынак на польскіх гарналыжных курортах на пачатку студзеня.

Паехаць у Польшчу ў бліжэйшы месяц самастойна, без турыстычнай пуцёўкі, таксама не атрымаецца: у Менскім кансуляце чарга па візы распісаная ледзьве не да лютага. Варта адзначыць, што проста атрымаць візу праз агенцыю, не набыўшы тур, не атрымаецца. На гэта не пагаджаюцца турапэратары. Таму застаецца адно – набываць пуцёўку.

У рэгіянальных кансулятах у Горадні і Берасьці такога ажыятажу пакуль няма. Гэтым і карыстаюцца менчукі, якія жадаюць такі трапіць на Каляды ў Закапанэ, ці Кракаў. Але й каля гарадзенскага кансуляту ўжо ад 8-й выстройваюцца доўгія чэргі зь месьцічаў ды прыезджых.

Даведка: на сёньня звычайная аднаразовая віза ў Польшчу каштуе $6, шматразовая -- $30, экспрэс-віза, якую можна атрымаць на працягу некалькіх гадзінаў $44 – аднаразовая, $68 – шматразовая.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў9

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

У Дзятлаве жанчыну моцна пакусаў лабрадор, яна адсудзіла кампенсацыю9

Вынеслі прысуд маладым мазырскім скінхэдам з «Духа Расіі»11

Беларуса дэпартуюць з Тайваня за незаконны збор міласціны1

З новага года павялічыцца мінімальны заробак4

У наступную нядзелю ў Вільні правядуць квэст «Нашаніўскія легенды»1

У Мінску назіралі прыгожы захад сонца ФОТЫ5

«Вядучы дрэнна выказваецца пра краіну». У Гродне праз данос закрыўся папулярны квіз6

Кавярня «Маркс», з якой выгналі мастачку, выбачылася. Цяпер абаронцы кафэ пакрыўдзіліся і заклікаюць да яго кэнсэлінгу13

Па крымінальнай справе асудзілі Кацярыну Жаўтаногу, адвакатку Сцяпана Латыпава7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў9

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць