Меркаванні2020

БАЖ: Падтрымаем «Нашу Ніву» і «Народную волю»! Звернемся ў Мінінфармацыі з заклікам адмовіцца ад суда!

Заклік Беларускай асацыяцыі журналістаў.

«Калі справа дойдзе да суда, прадухіліць закрыццё газет будзе ўжо бадай немагчыма», — лічыць юрыст, намеснік старшыні ГА «БАЖ» Андрэй Бастунец.

«Фармальна ў газет хапае папярэджанняў, каб суд, не ўнікаючы ў сутнасць справы, задаволіў зыскі Мінінфармацыі. Таму спыніць драматычнае развіццё падзеяў ёсць шанец толькі праз адкліканне зваротаў у суд», — лічыць юрыст.

Журналісцкая арганізацыя склала прыкладны ўзор звароту ў Мінінфармацыі, які можа накіраваць у гэтае ведамства любы грамадзянін Беларусі — чытач газеты, занепокаены рашэннем Мінінфарма.

Зварот павінен утрымліваць:

— Назву і (альбо) адрас дзяржаўнага органа, а таксама пасаду, прозвішча, імя і імя па бацьку службовай асобы, якім накіроўваецца зварот;

— Прозвішча, імя, імя па бацьку грамадзяніна, дадзеныя пра яго месца працы, жыхарства і (альбо) працы (вучобы);

— Выкладанне сутнасці звароту (прапановы, заявы, скаргі);

— Асабісты подпіс грамадзяніна.

Звароты можна накіроўваць заказным лістом альбо пакінуць у кабінеце № 519 Міністэрства інфармацыі.

Прыкладны ўзор самага простага звароту:

Міністру інфармацыі Рэспублікі Беларусь

Праляскоўскаму Алегу Вітольдавічу

220004, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11.

Прозвішча, імя, імя па бацьку, дадзеныя пра месца жыхарства і (альбо) працы (вучобы)

Зварот

З паведамленняў СМІ я, (прозвішча, імя, імя па бацьку), даведаўся, што Міністэрства інфармацыі звярнулася ў суд з зыскам пра закрыццё газет «Народная воля» і «Наша Ніва».

Я з’яўляюся даўнім чытачом указаных выданняў. Спроба закрыць гэтыя СМІ груба парушае мае канстытуцыйныя правы — у прыватнасці, права на атрыманне, захаванне і распаўсюд поўнай, праўдзівай і своечасовай інфармацыі (арт. 34 Канстытуцыі РБ). Лічу, што такія дзеянні Міністэрства інфармацыі замахваюцца і на гарантаваныя Канстытуцыяй РБ свабоду меркаванняў, перакананняў і іх свабоднае выказванне.

Прашу адклікаць зыск пра спыненне выпуску газет «Народная воля» і «Наша Ніва».

Адказ на ўказаны зварот прашу даць у парадку і ў тэрміны, прадугледжаныя законам «Аб зваротах грамадзян».

Дата, подпіс

Акрамя таго, можна пакідаць свае заўвагі і прапановы ў Кнізе скаргаў і прапаноў, якая знаходзіцца ў кабінеце № 519 у намесніка кіраўніка справамі Міністэрства інфармацыі (г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 11), тэл. 306-32-90. Тэлефон «гарачай лініі»: 203-92-31.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Падчас дэсантавання на палігоне загінуў курсант Вайсковай акадэміі2

Падчас дэсантавання на палігоне загінуў курсант Вайсковай акадэміі

Усе навіны →
Усе навіны

Мерц упершыню адкрыта назваў Пуціна ваенным злачынцам. Пуцін адказаў26

У АПЕК+ думаюць яшчэ раз павялічыць здабычу нафты1

Міністэрства інфармацыі падпісала пагадненне з БПЦ. Будуць разам змагацца са знешнімі ўплывамі на духоўнасць10

У польскім рэестры «непажаданых асоб» больш за 31 тысяча чалавек. Лік беларусаў таксама ідзе на тысячы

Былы прэзідэнт Польшчы стаў вядучым папулярнага ютуб-канала6

Кіраўніцтва ПВТ абнавілася цалкам3

У ноч на сераду з Беларусі ў Літву спрабавалі прарвацца 38 нелегалаў

Рыбак з Вілейкі злавіў рыбіну вагой 30 кілаграмаў

Пуцін і Сі абмяркоўвалі, як дажыць да 150 гадоў. Мікрафон быў не выключаны24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падчас дэсантавання на палігоне загінуў курсант Вайсковай акадэміі2

Падчас дэсантавання на палігоне загінуў курсант Вайсковай акадэміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць