Грамадства11

Алена Танкачова: Прысуд надзвычай жорсткі

Актывіста кампаніі «Гавары праўду» Паўла Вінаградава асудзілі на 4 гады зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, маладафронтаўца Алеся Кіркевіча — на 4 гады, сябра ініцыятыўнай групы Саньнікава Дзьмітрыя Дразда — на 3 гады, беспартыйнага Андрэя Пратасеню — на 3 гады, Уладзімера Хамічэнку — на 3 гады.

Старшыня Фонду разьвіцьця прававых тэхналёгіяў Алена Танкачова адзначае, што напярэдадні былі апублікаваныя матэрыялы міжнароднай экспэртызы падзеяў 19 сьнежня. Там зробленая выснова, што масавых беспарадкаў у Менску не было.

«Кожны раз мы чакаем, што гэты рэпрэсіўны ухіл зьменіцца. Мы былі ў некаторым сэнсе ўпэўненыя, што ў тым ліку і вынікі экспэртызы і падрабязныя дасьледаваньні доказаў усё ж прывядуць суд да неабходнасьці адмовіцца ад прымяненьня артыкулу «масавыя беспарадкі.

На жаль, прысуд, які мы пачулі сёньня — гэта працяг раней абранай стратэгіі. Прысуд надзвычай жорсткі, то бок непрапарцыйны зьместу правапарушэньняў. Гэтыя прысуды рана ці позна будуць перагледжаныя.
Гэта кожны раз настолькі сумна і балюча бачыць, як на тваіх вачах прымаюцца зусім нематываваныя рашэньні. А далей за імі ідуць чалавечыя лёсы».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала9

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала

Усе навіны →
Усе навіны

«Не проста адпачынак, а лячэнне душы». Наталля Калегава арганізавала адпачынак на Канарах для жанчын-палітвязняў7

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»12

Былы кіраўнік «Фольксвагена» заклікаў і радыкальна рэфармаваць Германію, і замяніць ЕС на саюз іншага тыпу19

Як бяспечна перавезці грошы з Беларусі ў Польшчу: парады эксперта18

Цыганкоў: Бабарыка значна бліжэйшы да пазіцыі офіса Святланы Ціханоўскай, чым да выказванняў «бабарыканцаў»16

Мінчане згулялі брыльянтавае вяселле

Як навучыцца казаць «не» і дзе мяжа паміж клопатам пра сябе і эгаізмам5

«Міс Беларусь» Марыя Васілевіч расказала, як і дзе нараджала і як цяпер аднаўляецца4

Дэмантаваную ў выніку выбуху газу частку дома ў Гомелі адновяць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала9

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць