Культура22

Апошнія 9000 уніятаў

9000 грэка-каталiкоў Сапоцкiншчыны былi апошнiмi этнiчнымi беларусамi-ўнiятамi. Гісторыі гэтага народу і краю прысьвечаная кніга маладых гарадзенскіх гісторыкаў Андрэя Вашкевіча і Дзяніса Нарэля.

s-unijakniha061215 (7K)
Памiж Ласоснай i Чорнай Ганчай: Гiсторыя каталiцкiх парафiй у паўднёва-ўсходняй частцы Аўгустоўскай пушчы / Андрэй Вашкевіч, Дзянiс Нарэль. — Менск: Зьмiцер Колас, 2006

«Беларусь адыходзiла пад Расею чатырма наваротамi: у 1772, у 1793, у 1795 i ў 1807—33», — пiсаў сто гадоў таму зачынальнік нацыянальнае школы гісторыі Вацлаў Ластоўскi. Першыя тры даты ведамыя кожнаму абазнанаму ў гiсторыi чалавеку. У гэтых гадах адбывалiся падзелы Рэчы Паспалiтай, пасля якiх амаль уся тэрыторыя Беларусі апынулася ў Расеi. Але самыя заходнiя землi Вялiкага княства Лiтоўскага зь беларускiм насельнiцтвам — Сапоцкiнскi край — у 1795 г. былi забраныя Прусiяй. Мяжа памiж Прусiяй i Расiяй iшла з поўначы па рацэ Нёман да сутоку з ракой Ласоснай (або Ласасянкай). Далей паварочвала на паўднёвы захад i клалася па Ласосьне — так Гарадзенскi павет колішняга Троцкага ваяводзтва ВКЛ быў падзелены дзяржавамi-агрэсарамi. Толькі ў 1807 г., паводле Тыльзiцкага трактату, Прусія перадала расейскаму iмпэратару Аляксандру I так званую Беластоцкую вобласьць.

Сапоцкiнскi край, паўночна-заходняя частка Гарадзенскага раёну — унікальны субрэгіён Беларусi. Акраец старажытнай Перстунскай (пазьней Аўгустоўскай) пушчы актыўна засяляўся ўсходнеславянскiм насельнiцтвам, якое асымiлявала тутэйшых балтаў. Да 1875 г. уладамi Расейскай iмпэрыi тут дапускалася iснаваньне i грэка-каталiцкага веравызнаньня, скасаванага на астатняй частцы Беларусi яшчэ ў 1839 г. 9000 грэка-каталiкоў Сапоцкiншчыны былi апошнiмi этнiчнымi беларусамi-ўнiятамi. Гісторыі гэтага народу і краю прысьвечаная кніга маладых гарадзенскіх гісторыкаў Андрэя Вашкевіча і Дзяніса Нарэля.

Працаў з гiсторыi мiжканфэсiйных адносiнаў у Беларусi вобмаль, а тых, што тычацца гiсторыi царквы найноўшага часу, увогуле адзiнкi. У манаграфii распавядаецца гiсторыя каталiцкiх і праваслаўных парафiяў у ваколiцах мястэчка Сапоцкiн на сучасным беларуска-польска-лiтоўскiм памежжы. Аўтары спасылаюцца на малавядомыя крыніцы на расейскай, польскай, літоўскай мовах. Вось, напрыклад, што пісалі «Литовские епархиальные ведомости» ў 1875 пра наварот беларусаў грэка-каталікоў Сапоцкіншчыны: «Уния была задумана с целью похитить у России и русской церкви их чад: теперь они почти все уже возвратились. Судя по виденному, они уже вполне русские: слово «Царь» так же могущественно действует на них, как и на жителей Московской или Тульской губерний». Ня менш выразныя цытаты падабраныя аўтарамі й з польскіх крыніцаў, у якіх гэты наш край цалкам шчыра лічыўся «польскім».

Вартасьць для гісторыкаў архітэктуры й культуролягаў мае абноўленая інфармацыя пра храмавае будаўніцтва. Дзякуючы кнізе, факты, выкладзеныя ў ранейшых публікацыях (напрыклад, у кнізе сп.Кулагіна «Каталіцкія храмы на Беларусі», «Зборы помнікаў…» і г.д.), падлягаюць грунтоўнай рэвізыі.

Адраджэньне рэлігійнага жыцьця ў Беларусі часам вяртае старыя мiжканфэсійныя прэтэнзii й забабоны. І аўтары дасьледаваньня былі максымальна тактоўнымі. Гiсторыя Сапоцкіншчыны апошнiх 600 гадоў, ад русiнскага праваслаўя праз Унiю да рымскага каталiцызму й польскай нацыянальнай сьвядомасьці, рэканструяваная Вашкевічам і Нарэлем, будзе надзвычай патрэбнаю. Аўтары распавядаюць пра сапраўдны стан справаў, грунтуючыся не на канфэсiйных мітах ці нацыяналiстычных штампах, а на гiстарычных фактах і жывых сьведчаньнях.

Фармат тэмы не дазволіў спыніцца на іншых субэтнічных і канфэсійных супольнасьцях. А шкада: гэтае памежжа багатае старажытнымі традыцыямі юдаізму, ісламу, лютэранства й стараверства. Тут было шмат татарскіх пасяленьняў, пераважна хутароў на адну-дзьве сям’і. На Ласосьне, і было першае ў нашым краі селішча муcульманаў-татараў, ажно з XIV ст. Татары жылі ў басэйне ракі Ласасянкі й яе прытокаў — Прорвы, Падліпкі, Каменкі, Круцішкі і Татаркі з Нуркай, або Папіліяй. Найстарэйшымі іх пасяленьнямі на тэрыторыі сёньняшняга Гарадзенскага раёну былі вёскі Чортак і Кадыш на рацэ Чорная Ганча, Малое Дзіміткава ля Ласасянкі, Сьвяцак (Сапоцкінскага сельсавету). У Ласосьне быў і найстарэйшы мячэт ў Рэчы Паспалітай, ведамы ад XV ст. У часы Прусіі з татараў Сапоцкіншчны быў утвораны асобны ўланскі эскадрон у складзе прускага войска. У найноўшы час частка татараў пераехала ў Горадню на Баніфратэрскую вуліцу, перайменаваную ў Татарскую, пасьля ў Сьвярдлова. Гэта асобная вялікая тэма, роўна як жыдоўскае жыцьцё на Сапоцкіншчыне да Галакосту… Чакаем ад маладых гарадзенскіх навукоўцаў чарговых кнігаў.

Сапоцкіншчына ў 1815-1915 г.

s-unijatymapa061215 (30K)
s-unijatyznak1_061215 (1K)
s-unijatyznak2_061215 (1K)
s-unijatyznak3_061215 (1K)
s-unijatyznak4_061215 (1K)
s-unijatyznak5_061215 (1K)
Уніяцкія прыходы.
Рыма-каталіцкія парафіі.
Уніяты.
Рыма-каталікі.
Мяшанае насельніцтва.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка12

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп адмовіўся выключыць Венгрыю з санкцый супраць расійскай нафты7

Прынц Эндру перастаў быць нават і прынцам3

«Палякі сталі заўважаць наш зефір». Стваральнік крамы з беларускім каларытам расказаў, як культывуе беларускасць у Познані1

Польскае МЗС устрымалася ад каментавання выказванняў Лукашэнкі5

Пентагон ухваліў пастаўку Украіне ракет «Тамагаўк»2

У Беларусі заблакаваныя амаль 5 тысяч літоўскіх цягачоў і прычэпаў7

Мадура папрасіў у Пуціна вайсковай дапамогі6

Арганізатары мерапрыемства ў Швецыі папрасілі Івана Краўцова лепш не прыязджаць44

Праваабаронцы: КДБ спрабаваў выкарыстаць святара Акалатовіча, каб завабіць у пастку нунцыя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка12

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць