Свет22

Associated Press дабіваецца праз суд з адміністрацыі Абамы фота забітага бен Ладэна

Інфармацыйнае агенцтва Associated Press патрабуе ў судзе з адміністрацыі Барака Абамы апублікавання фатаграфій забітага Усамы бен Ладэна.

Амерыканскія СМІ маюць права патрабаваць з выканаўчай галіны ўлады публікацыі урадавай дакументацыі ў адпаведнасці з Актам аб свабодзе інфармацыі (Freedom of Information Act).

Акрамя фатаграфій з забітым лідэрам «Аль-Каіды» AP таксама патрабуе ад Белага дома апублікавання відэазапісы, якая вялася марскімі пяхотнікамі падчас аперацыі па яго ліквідацыі. Агенцтва хоча атрымаць ад адміністрацыі Абамы яшчэ і відэазапіс з ваеннага карабля, з якога ў мора было скінута цела Усамы бен Ладэна.

Белы дом абавязаны адказаць на запыт АР на працягу 20 дзён.

Раней прэзідэнт ЗША Барак Абама ў інтэрв’ю тэлекампаніі CBS заявіў, што прыняў рашэнне не апублікаваць фатаграфіі з забітым бен Ладэнам.

Паводле яго слоў, улады ЗША разглядалі магчымасць апублікавання выявы забітага тэрарыста ў якасці доказу паспяхова праведзенай аперацыі, але з-за жорсткасці фатаграфій яны вырашылі адмовіцца ад публікацыі кадраў, піша gazeta.ru.

Так функцыянуюць прынцыпы свабоды слова ў дэмакратычных краінах: грамадства праз СМІ могуць патрабаваць ад улады справаздачы. У пераносе на беларускую сітуацыю гэта выглядала б, нібыта «Наша Ніва» запатрабавала ад Адміністрацыі прэзідэнта ці КДБ фота- і відэаматэрыялаў. Нядаўна Лукашэнка агучыў сваё бачанне свабоды слова — «чалавек, адпрацаваўшы свой рабочы час, мае права ў пэўных месцах, дома, як у сапраўднай дэмакратычнай дзяржаве, выказваць свой пункт гледжання». А сілавыя структуры Беларусі лічаць за належнае ціснуць на незалежныя СМІ.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?3

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?

Усе навіны →
Усе навіны

Хто б яшчэ з паказной радасцю пагадзіўся з прыніжальным выпраўленнем? Толькі Лукашэнка15

«Знайсці нумар у гатэлі можна і за 8 рублёў». Беларус адправіўся ў суперэканомнае падарожжа па краіне2

У Барселоне бацькі пакінулі 10-гадовае дзіця ў аэрапорце, каб не прапалі квіткі і адпачынак15

Трамп заявіў пра гатоўнасць ЗША да ядзернага канфлікту з Расіяй10

Святлана Ціханоўская расказала пра хваробу сына і яго цікавасць да геапалітыкі13

Украінскі салдат уратаваўся з акружэння на электраровары, які яму скінулі з дрона1

З кастрычніка пачнуць дзейнічаць новыя правілы ўезду ў ЕС. Што зменіцца для беларусаў

«На плячах маечка Mark Formelle». Гурт Leibonik выпусціў новы альбом6

Журналіст Ігар Карней пра тое, як атрымаў у спадчыну рэпрэсаваныя гены1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?3

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць