Свет

Газ для Беларусі будзе 200 даляраў у любым выпадку

Расейскі друк аналізуе сустрэчу Лукашэнкі і Пуціна

Расейскі друк апошнія дні шырока камэнтуе сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзімера Пуціна, якая адбылася ў Маскве ў мінулую пятніцу, шмат выданьняў аналізуюць пэрспэктывы двухбаковых адносінаў.

Большасьць выданьняў сыходзяцца на тым, што падчас перамоваў, якія доўжыліся тры гадзіны, ніводзін з бакоў не саступіў. У сваім суботнім рэпартажы крамлёўскі карэспандэнт «Коммерсанта» Андрэй Калесьнікаў распавядае пра нэрвовую атмасфэру перамоваў, паводле яго «перамовы скончыліся нічым, Лукашэнку не атрымалася зьнізіць новую цану расейскага газу ані на цэнт, яна складае 200 даляраў за тысячу кубамэтраў». Калесьнікаў падае сваю размову з крамлёўскім чыноўнікам у кулюарах сустрэчы: "А што Вы прапануеце? І далей утрымліваць іх за наш кошт?",– задаў ён рытарычнае пытаньне, бо ўсе адказы ён атрымаў значна раней і не ад мяне». Журналіст зьвяртае ўвагу на тое, што былі скасаваныя сумесны сьняданак двух кіраўнікоў, а таксама іх паездка ў лядовы палац, заплянаваная за некалькі дзён да перамоваў.

У сёньняшнім нумары «Коммерсантъ» піша пра сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна пад загалоўкам «У Менску няма словаў, але можа не застацца і сувэрэнітэту». Газэта цытуе Аляксандра Мілінкевіча, паводле якога Расея патрабуе ад Беларусі ўвядзеньня рубля і прыняцьця канстытуцыйнага акту саюзнай дзяржавы, ён называе гэта «крокамі да аншлюсу». Газэта не падае зьвестак пра тое, што Лукашэнка пайшоў насустрач Маскве ў гэтых пытаньнях, але са спасылкай на расейскія ўрадавыя крыніцы піша, што Масква ўвядзе экспартную мыту на нафту, а «Газпром» узьніме цану на газ да 200 даляраў у любым выпадку.

"Время новостей" таксама канстатуе правал перамоваў і піша, што Менск стаіць перад дылемай – ці ісьці на стварэньне рэальнай адзінай дзяржавы, ці працаваць з Расеяй на рынкавых умовах. Выданьне падае экспэртную ацэнку цаны апошняга варыянта – 5 мільярдаў у год. «Нават продажам актываў пакрыць такую нагрузку цяжка, а ўжо праз год – немагчыма», – піша «Время новостей».

Газэта апісвае цікавую подбіўку спрэчак вакол кошту «Белтрансгазу». Паводле «Времени новостей», першапачаткова незалежны ацэншчык – галяндзкі банк – назваў суму ў 500 мільёнаў даляраў, нават менш, чым гатовы быў плаціць «Газпром». Потым, паводле выданьня, Пуцін дамовіўся з Лукашэнкам, што «незалежная» ацэнка складзе прыблізна 3 мільярды, на гэта ўгаварылі і галяндзкі банк, менавіта пра гэтую згоду бакоў прэзыдэнт Расеі абвясьціў пасьля перамоваў з Лукашэнкам у Менску у часе саміту СНД. Але 30 лістапада – піша "Время новостей" – першы віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка заявіў старшыні «Газпрома» Мілеру, што нейкія амэрыканскія партнэры гатовыя даць за «Белтрансгаз» 17 мільярдаў даляраў, абы не пусьціць расейцаў. Перамовы былі спыненыя – піша «Время новостей".

«Независимая газета» цытуе прэм’ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага, які на мінулым тыдні заявіў, што калі Расея падвышае цану на газ да 200 даляраў за тысячу кубамэтраў, то кошт «Белтрансгазу» будзе падняты да 10-17 мільярдаў даляраў».

«Комсомольская правда» прыводзіць меркаваньне расейскага эканаміста Міхаіла Дзялягіна, паводле якога Менску ўсё ж давядзецца прадаць частку «Белтрансгазу», а Масква ўсё ж зьнізіць цану на газ. На заўвагу, што Лукашэнка намякнуў на магчымасьць увядзеньня ў Беларусі расейскага рубля, Дзелягін адказаў: «Гэтую вуду ён закідае не ўпершыню, каб падражніць Расею. Насамрэч, гэта Лукашэнку нявыгадна. Увядзеньне рубля фактычна азначае страту Менскам незалежнасьці – хай пакуль і эканамічнай».

Цытаваная "Время новостей" лічыць, што Менск спадзяецца на асаблівасьці газатранспартнай сыстэмы Беларусі, якая дазваляе лёгка адпампоўваць газ для беларускіх патрэбаў. Да таго ж, паводле выданьня, Масква можа пабаяцца росту антырасейскіх настрояў у Беларусі, як гэта было, прычым не без дапамогі беларускіх уладаў, падчас закрыцьця заслонкі ў 2004 годзе.

Газэта «Советская Россия» ў рэпартажы пра парлямэнцкі сход саюзу Беларусі і Расеі распавядае, як левыя расейскія парлямэнтары абвінавачвалі сьпікера Дзярждумы Грызлова ў тым, што канстытуцыйны акт дагэтуль не прыняты. Газэта цытуе дэпутата, былога губэрнатара Краснадарскага краю Мікалая Кандраценку, паводле якога экспартная мыта ўводзіцца дзеля таго, каб спыніць беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы. Паводле яго, пэўныя сілы ў Расеі ня хочуць збліжэньня нашых народаў. Далей «Советская Россия» піша: "Усім жа бачна, што ў Расеі няма ніводнага палітыка, параўнальнага па маштабу і размаху з такой асобай, як Лукашэнка. І ці можа беларускі прэзыдэнт даверыць кіраваньне сваёй краінай кампрадорскай алігархіі, марыянэткавым лідэрам, кампрадорскім энэргетыкам?»

Каментары

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

А вы ведалі, што ў Мінску працуе «Донер Трамп»? Што там прапануюць?2

Лукашэнка сёння ляціць у Расію13

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы75

Выйшаў на свабоду медыяменеджар і былы футбаліст Сяргей Капанец1

Так выглядае Часаў Яр пасля захопу расіянамі ФОТЫ23

Насту Лойку перавялі на паўгода ў памяшканне камернага тыпу1

Пракуратура Польшчы пачала папярэдняе следства па справе аб візах PBH. Іх атрымлівалі ў асноўным беларускія айцішнікі8

Ціханоўскі адказаў Лукашэнку наконт палітвязняў: Проста зараз 20 аўтобусаў будзе на мяжы, трэба будзе, будзе 100 — забярэм усіх29

Найлепшы сярод падобных. Дзе можна знайсці копіі Мінскага планетарыя1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць