Кожны чацвёрты з памерлых летась быў у працаздольным узросце
Усяго ў 2010 г. памерлі 137 тыс. чалавек. Найвышэйшы каэфіцыент смяротнасці толькі ва Украіне.
У 2010 годзе ў Беларусі памерла 137.132 чалавекі, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення дэмаграфічнай статыстыкі Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі Аляксей Яркавец напрэс-канферэнцыі ў Мінску 18 мая.
Для параўнання: у 2009 годзе ў Беларусі памерла 135.097 чалавек, у
Агульны каэфіцыент смяротнасці (лік смерцяў на тысячу насельніцтва) у 2010 годзе склаў 14,4
(у Расіі гэты паказчык складае 14,3, ва Украіне — 15,2, у Польшчы — 10,1, Італіі — 9,8, Францыі — 8,5, Германіі -10,3, Літве — 12,6, Эстоніі — 12).
Прыкладна 54% ад агульнага ліку памерлі ад хвароб сістэмы кровазвароту (73.900 у 2010 годзе і 73.040 у
Яркавец падкрэсліў, што смяротнасць у працаздольным узросце цяпер
больш чым на траціну вышэйшая, чым у канцыТак, у 2010 годзе ў працаздольным узросце памерла больш за 32 тыс. чалавек, гэта значыць кожны чацвёрты з усіх памерлых.1980-х гадоў.
Смяротнасць мужчын у 4,6 разу вышэйшая, чым жанчын, сказаў Яркавец.
Больш за ўсё чалавек памерла ў працаздольным узросце ад хвароб сістэмы кровазвароту (10 тыс., ці 31,9% ад усіх памерлых у 2010 годзе). Начальнік упраўлення дэмаграфічнай статыстыкі Белстата звярнуў увагу, што адбываецца «амаладжэнне загінулых ад захворванняў
Разам з тым Яркавец адзначыў дасягненні Беларусі ў памяншэнні дзіцячай смяротнасці. Паказчык дзіцячай смяротнасці ў 2010 годзе склаў 4 праміле (выпадкі на тысячу нованароджаных), тады як у 2009 годзе — 4,7 праміле. Гэта азначае, што ў краіне ў 2010 годзе прыйшлося чатыры памерлыя дзіцяці на тысячу народжаных жывымі. Яркавец прывёў для параўнання статыстыку еўрапейскіх краін. У Расіі гэты паказчык складае 7,5, ва Украіне — 9,1 у Аўстрыі — 3,7 у Нідэрландах — 3,8, у Германіі і Іспаніі — 3,5, у Швейцарыі — 4,3.
Мацярынская смяротнасць таксама знізілася. У 2010 годзе зафіксаваны адзін выпадак смерці жанчыны ў выніку ўскладненняў родаў і пасляродавага перыяду (у
Каментары